Першым ролікам улетку стала відэа пра Фашчаўскага ёлупа. Сама фраза «Фашчаўскі ёлуп» стала ў літаратуры абазначэннем нечага алагічнага, непатрэбнага. Але што гэта? Па адной версіі, ёлуп — гэта магіла. Па другой, скарбніца. Па трэцяй, рэальна непатрэбны ёлуп. Мы разбіраліся, што ж за такі ёлуп, чаму ён стаў сімвалам бессэнсоўнасці і пры чым тут аршанскія езуіты?
І гэта была не апошняя загадка месяца. Таксама ў чэрвені мы раскрывалі, з чаго ж складаецца апошняя загадка Уладзіміра Караткевіча, што засталося неразгаданым пасля класіка беларускай літаратуры?
Урэшце, 25 чэрвеня 1928 года ў вёсцы Высокае пад Воршай распачаўся з’езд Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Гэта стала нагодай успомніць КПЗБ, бальшавіцкі падман беларусаў і звязаныя з гэтым тэмы.