Серыял "Аромат шиповника" ("Водар шыпшыны") здымаецца па замове тэлеканалу "Россия 1". Усяго будзе знята 32 серыі. Серыял распавядзе гледачу аб жыцці ткачых з 80-х гадоў па цяперашні час. У працэсе стварэння карціны прымаюць удзел такія вядомыя акторы, як Юрый Цурыла, Яніна Сакалоўская, Кацярына Сямёнава, Сяргей Баталаў, Уладзімір Капусцін.
На дадзены момант здымаюцца асобныя сцэны, а ўжо затым яны будуць манціравацца ў серыі. Цікава, што здымкі ў Оршы працягнуцца да 15 жніўня, а потым здымачная група і акцёры прыедуць у Оршу ўзімку, каб здымаць эпізоды серыялу ў зімовым антуражы.
P.S. Юрый Цурыла здымаўся ў такіх вядомых беларускім гледачам фільмах, як "Ермак" (роля – турэцкі пасол), "В августе 44-го" (намеснік Наркома дзяржбяспекі), "Бандитский Петербург", "Вий: Возвращение", серыялах "Убойная сила-5", "МУР".
Яніна Сакалоўская здымалася ў карціне "Приглашение на казнь" (роля – Марфінька).
Кацярына Сямёнава ўдзельнічала ў тэатральных спектаклях "Три сестры", "Вишнёвый сад" (Аня). Здымалася ў фільмах "Две судьбы" (Вера), " Дикий", серыяле "Убойная сила-6".
Сяргей Баталаў акторскае майстэрства дэманстраваў больш, чым у 60 фільмах, самыя вяомыя з якіх – "Следствие ведут ЗнаТоКи. Без ножа и кастета", "Ширли-мырли", "Мелкий бес", "Хочу в тюрьму" (Ваван), "Братья Карамазовы" (Пётр Ільіч Пярхоцін), серыяле "Журов".
Уладзімір Капусцін здымаўся ў фільмах і серыялах "Яма", "Штрафбат" (Тачылін), "Самый лучший фильм 2", "Брестская крепость".