Выстава мае на мэце сабраць сродкі на рэстаўрацыю помніку архітэктуры "былы Базылянскі манастыр", які вось ужо колькі год знаходзіцца без даху. Для Оршы дабрачынная выстава з'ява цалкам новая - у нашым горадзе такога роду мерапрыемтсвы ніколі яшчэ не праходзілі. Любы хто прыйдзе на выставу зможа ахвяраваць свае сродкі на рэстаўрацыю напрамую або набыць адну з выстаўленых карцінаў Міколы Купавы. Грошы за набытыя карціны будуць перададзеныя на рэстаўрацыю.
Адкрыццё выставы адбудзецца ў сераду 10 ліпеня а 17-00 у музеі Караткевіча. Запрашаюцца ўсе ахвотныя.