Наша каманда саступіла з лікам 2:3. У яе складзе двойчы вызначыўся нападнік Уладзіслаў Знак. Пасля ягонага другога мяча лік быў 2:2, але за 12 хвілін да канца сустрэчы жлобінцы забілі пераможны гол.
"Орша" правяла ўжо 10 матчаў, 3 разы выйграла, 3 разы згуляла ўнічыю і 4 сустрэчы прайграла. 12 набраных балаў, і наша ткаманда займае толькі 6-е месца ў табліцы. Адставанне ад лідара - "Гомельчыгункатранса" складае ўжо 12 балаў.
Бліжэйшы матч наша каманда правядзе дома з "Баранавічамі" 14 ліпеня.