Адборачныя матчы ў беларускай групе на Еўра адбудуцца ў Магілёве і Оршы, прычым усе паядынкі нашых землякоў прыме гарадскі стадыён Оршы. Пасля чарнагорцаў нас чакаюць спатканні з камандамі Кіпра і Расеі.
Галоўны трэнер юнацкай зборнай Беларусі (футбалісты, не старэйшыя за 17 гадоў) Юрый Хамко вызначыўся з гульцамі на турнір.
Брамнікі: Аляксандр Свірскі (БАТЭ, Барысаў), Кірыл Котаў ("Гомель").
Абаронцы: Марк Усовіч, Ніка Басарыя (абодва - "Дынама-Менск"), Уладзіслаў Малькевіч (БАТЭ, Барысаў), Андрэй Піліпавец, Міхаіл Тупалаў (абодва - "Шахцёр" Салігорск), Мікіта Бяценя ("Нёман" Гродна).
Паўабаронцы: Дзмітрый Барадзін ("Гомель"), Арцём Міраеўскіх, Аляксандр Ксенафонтаў, Павел Садоўскі (усе - "Дынама-Мінск"), Іван Гамолка ("Мінск").
Нападнікі: Красімір Капаў ("Дынама-Менск"), Міраслаў Хлебасолаў ("Баранавічы"), Канстанцін Казакоў ("Мінск"), Кірыл Пілец ("Нёман", Гродна), Дзмітрый Калінейка (РЦАП БДУ, Менск).
Наш карэспандэнт бліжэй да пачатку паядынку, які запланаваны на 15:00, ужо будзе знаходзіцца на стадыёне, перадаючы аператыўную інфармацыю.
Анлайн-транляцыя распачнецца бліжэй да 15:00.
14-52 Да запланаванага пачатку сустрэчы застаецца 8 хвілін. На трыбунах пакуль зусім мала людзей. Каля 200 чалавек. Трыбуны з боку Дняпра практычна пустыя.
14-56 Каманды выходзяць на поле. Чарнагорцы ў белай форме, зборная Беларусі ў чырвонай.
Нашы хлопцы падчас гімну трымалі левую руку на плячы партнёра. Рэдка такое ўбачыш.
15-01 Матч пачаўся
15-03 Беларусы атакавалі, у цэнтры штрафной 14 нумар прабіў галавой. Абарона балканцаў справілася з пагрозай.
15-10 Цудоўны момант у беларусаў! Гулец № 8 прарваўся справа ўштрафную, прастрэліў, а партнёр замыкаў на дальняй штанзе, аднак мяч пасля сустрэчы з ягонай нагой пайшоў паралельна браме, а не ў яе бок.
15-13 № 15 зборнай Беларусі Аляксандр Ксенафонтаў з менскага "Дынама" ўдарам з 25 метраў адкрывае лік. Брамнік чарнагорцаў не ў стане перашкодзіць мячу трапіць у сетку. 1:0, Беларусь наперадзе!
15-15 Перавага нашай каманды не выклікае сумневаў. Балканская зборная лічаныя разы пераходзіла цэнтр поля.
15-19 Нападнік зборнай Беларусі абыгрывае суперніка і прарываецца на аператыўную прастору, але яго збіваюць. Адзін з чарнагорцаў атрымоўвае жоўтую картку. Будзе пенальці.
15-19 Беларусы не рэалізуюць 11-метровы ўдар - мяч рыкашэціць ад папярэчыны ў поле і вылятае далей.
15-22 Удар беларускага гульца - міма.
15-33 Зборная Чарнагорыі атрымала права на штрафны ўдар. Выдалены футбаліст зборнай Беларусі. Няманья Петравіч бліскуча прабіў штрафны, абагнуў "сценку" - 1:1.
15-39 Перавага ў матчы перайшла да чарнагорцаў.
15-40 № 4 чарнагорскай зборнай сарваў перспектыўную атаку беларусаў, за што пакараны жоўтай карткай.
15-43 Першы тайм гульні скончаны. Пакуль нічыя.
Нагадаем, што ў паралельным матчы нашай адборачнай групы зборная Расеі сёння згуляе з камандай Кіпра. Матч пройдзе на стадыёне "Спартак" у Магілёве і пачнецца а 18-й гадзіне.
15-58 Стартаваў другі тайм паядынку.
16-04 Зборная Чарнагорыі валодае тэрытарыяльнай перавагай. Дзеянні беларусаў нібы скутыя, нясмелыя. Шкада, бо матч пачынаўся зусім наадварот, з вялікай перавагай нашых.
16-06 Аднаму з беларусаў (№ 8) аказваюць медычную дапамогу.
16-08 № 8 не здолеў прадоўжыць матч, замест яго з'явіўся № 13.
16-12 Беларускі гулец пад № 14 здорава "накруціў" пару супернікаў, але аддаў недакладную перадачу, змарнаваўшы добры момант, які сам жа і стварыў.
16-13 Чарнагорскі футбаліст павёў сябе непрыгожа, упаў і стаў утрымліваць мяч пад сабой тулавам. Арбітр прызначыў свабодны ўдар.
16-14 Брамнік беларусаў забраў мяч у рукі, ліквідаваў напружанасць ля сваёй брамы.
16-19 Чарнагорцы прабіваюць міма, яшчэ адзін момант у балканцаў. Але беларусы паспяхова адсунулі гульню ад сваіх уладанняў, у цэлым.
16-25 Які момант у беларусаў! Спачатку галкіпер чарнагорцаў парыраваў удар праз сябе ў выкананні нашага нападніка, а затым яшчэ адзін беларускі футбаліст спрабаваў расстраляць браму суперніка. Але абаронца стаў на шляху мяча.
16-27 Прарыў чарнагорца на нашую браму, але галкіпер паспявае кінуцца пад мяч і ўратаваць зборную.
16-28 № 13 зборнай Беларусі наносіў удар, але яго заблакавалі абаронцы.
16-29 Удар галавой чарнагорца - брамнік беларусаў забірае мяч.
16-29 Як бачым, гульня рэзка абвастрылася.
16-32 Толькі нага аднаго з беларускіх абаронцаў не дае мячу трапіць у сетку. Чарнагорцы толькі што маглі выйсці наперад.
16-36 Па стадыёне аб'явілі замену ў складзе зборнай Беларусі, а тым часам яна пакуль яшчэ не адбылася. Зарана.
16-38 Чарнагорцы раз ад разу абвастраюць сітуацыю.
16-39 Арбітр дадаў да матчу 4 хвіліны. Нагадаем, што юнакі гуляюць два таймы па 40 хвілін.
16-40 Беларускі № 13 рвецца наперад і прастрэльвае ці прабівае - на дальняй штанзе партнёр не паспявае замкнуць. Бліскучы момант, дзякуючы якому беларусы маглі вырываць перамогу. Расчараваныя аршанцы не хаваюць сваіх эмоцый і не стрымліваюцца, мацюкаючыся на падзеі.
16-42 Гучыць фінальны свісток. Матч скончыўся ўнічыю 1:1.