Беларусы згулялі ўнічыю 1:1 з камандай Чарнагорыі, а затым саступілі зборнай Кіпра 2:3. Такім чынам, Расея з 6 пунктамі забяспечыла сабе выхад у элітны раўнд кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы, Кіпр мае 3 пункты, Чарнагорыя і Беларусь набралі па 1.
Матч Беларусь - Расея адбудзецца 5-га кастрычніка на Гарадскім стадыёне Оршы і пачнецца а 15:00. Сайт orsha.eu правядзе анлайн-трансляцыю з месца падзей.
14-56 Праз некалькі хвілін пачнецца матч. Наша каманда згуляе ў чырвонай форме, расейцы ў белай.
15-01 Старт гульні.
15-03 На трыбунах шматлюдна, заўзятары сёння вельмі актыўныя. Безумоўна, усім хочацца перамагчы ўсходніх суседзяў.
15-07 Пад першую асэнсаваную беларускую атаку ўвесь стадыён гнаў нашых наперад. У гульні з Кіпрам і блізка не было такога ажыятажу!
15-09 Удар расейскага футбаліста - брамнік беларусаў спраўляецца з мячом.
15-11 А вось і нашы футбалісты дайшлі да ўдару - кіпер расейцаў на месцы.
15-12 Увогуле варта адзначыць, што юнацкі футбол у Расеі апошнім часам палепшыўся, мы гуляем з адной з найбольш цікавых юнацкіх зборных Еўропы.
15-13 Яшчэ адзін удар беларусаў - міма.
15-20 Які момант у каманды Расеі! Доўгі пас наперад на форварда, той апярэджвае нашага брамніка, пасылае мяч дакладна ў рамку, але абаронца беларускай каманды паспявае выбіць мяч з лініі!
15-24 Нашы нясмела ішлі ў атаку, левы абаронца бліскучым фінтом прыбраў з дарогі расейца. Але перадача наперад адрасату сярод беларускіх гульцоў не знайшла.
15-26 Бракуе, бракуе беларусам асэнсаваных дзеянняў. Ініцыятыва цалкам належыць суперніку.
15-28 Чарговая камбінацыя расейскай дружыны, забяганне па правым краі брамніцкай зоны, удар з блізкай дыстанцыі - наша шчасце, што па пазіцыі галкіпера.
15-30 Нарэшце. Атака беларусаў, спроба прастрэлу - абаронца класна блакуе - вуглавы.
15-32 Беларускі гулец рашыўся на ўдар амаль з 40 метраў. Атрымалася вельмі-вельмі высока.
15-34 Некалькі прыхільнікаў зборнай Расеі гучна падтрымліваюць сваіх крыкамі. Недакладны ўдар свайго футбаліста быў сустрэты пытаннем: "Что ты бьёш, как пьяный?"
15-36 Магутны ўдар расейскага паўабаронцы з 25 метраў - беларускі брамнік бліскучым скачком ліквідуе пагрозу!
15-38 Удар ужо нашых футбалістаў. Зноў складваецца ўражанне, што ўдар наносіцца не па футбольнай браме, а па рэгбійнай. Празмерна высока. Нават да непрыстойнасці.
15-41 Арбітр дадае 1 хвіліну да асноўнага часу 1-га тайму.
15-42 Перапынак. Калі так пойдзе і далей, гол у браму беларусаў рана ці позна адбудзецца. Наша каманда пакуль гуляе не надта арганізавана. А вось расейцы без асаблівага напружання спраўляюцца з нашымі атакамі і актыўна ствараюць свае.
15-57 Распачаўся другі тайм.
16-04 Замена ў Расеі - замест № 15 выйшаў №6.
16-08 Нейкая надта спакойная гульня. Ничога вартага не адбываецца.
16-09 Замена ў беларусаў. Кірыл Пілец замест Аляксандра Ксенафонтава.
16-11 Пасля першага тайму ў матчы Кіпр - Чарнагорыя лік 0:1, наперадзе балканцы.
16-12 Грубы фол расейскага футбаліста на нашым. Жоўтая картка парушальніку.
16-13 Красімір Капаў закладвае прыгожы фінт, аднак пасылае мяч зусім недакладна.
16-18 Падача вуглавога на браму беларусаў, адскок мяча і першым на дабіванне паспявае расейскі № 3 - 0:1, саступаем...
16-25 А вось і другі прыйшоў. 0:2.
16-26 Беларуская атака - супернікі блакуюць удар. Толькі вуглавы.
15-28 Моцны наступ каманды Расеі. Першы ўдар адбівае брамнік, другі абаронца!
16-36 Нічога нармальнага не атрымліваецца ў беларусаў.
16-36 Новая атака каманды суперніка і форвард ледзь не забіў трэці мяч беларусам.
16-37 Рэферы дадае 2 хвіліны.
16-39 Фінальны свісток. Зборная Расеі перамагае каманду Беларусі з лікам 2:0.Наша зборная не трапляе ў элітны раўнд кваліфікацыі, такім чынам, на Еўра не згуляе.
16-41 Скончыўся паралельны матч. Зборная Чарнагорыі нанесла паразу камандзе Кіпра 1:0.