Каманды сустракаюцца ў 24-м туры 1-й лігі чэмпіянату Беларусі па футболе. Гісторыя супрацьстаяння "Оршы" і "Баранавічаў".
Анлайн-трансляцыя з Гарадскога стадыёна Оршы пачнецца а 15:00.
Шаноўнае спадарства, прыносім свае прабачэнні за позні пачатак анлайн-трансляцыі. Ён адбыўся па тэхнічных прычынах.
У Оршы 6 градусаў цяпла, у такі холад адбываецца матч. Нашы ў белай форме, гульцы "Баранавічаў" у чырвонай. У першым тайме госці валодалі ініцыятывай, але быў момант і ў "Оршы" - аршанцы ледзь не забілі пасля вуглавога ўдару.
З Баранавічаў у наш горад прыехалі 5 фанатаў "чырвона-сініх".
15-48 Скончаны першы тайм. Нічыя 0:0 на табло пакуль. Ініцыятывай яўна валодаюць "Баранавічы", але блікуча ў браме "Оршы" дзейнічае Яўген Гудзенка.
16-03 Стартаваў другі тайм.
16-07 "Орша" дзейнічае больш актыўна, чым у першым тайме.
16-08 Страх, што мала аршанцаў паспеюць прыйсці з учобы і працы на стадыён, апраўдаўся. На трыбунах крыху больш, а можа і меней за 150 чалавек.
16-17 На поле ў складзе "Оршы" адзін за адным выйшлі ветэраны клуба Мікалай Кітаёў і Юрый Піваровіч.
16-18 Небяспечны ўдар ад нашых гульцоў. Шкада, мяч размінаецца з брамай "Баранавічаў".
16-27 Футбаліст "Баранавічаў" апынуўся на газоне і пачаў высвятляць адносіны з нашымі гульцамі. За гэта арбітр пакараў баранавічца доўтай карткай. Але такіх нерваў, якія звычайна бываюць у матчах "Оршы" з "Баранавічамі", на гэты раз няма. Футбалісты намагаюцца трымаць сябе ў руках.
16-35 Ідзе 75-я хвіліна гульні. Гуляць яшчэ чвэрць гадзіны. "Орша" валодае перавагай і рэгулярна атакуе. Супернік прыціснуты да сваёй брамы.
16-49 На замену выйшаў Кірыл Асіпенка.
16-51 Спроба "Баранавічаў" вырваць перамогу - марна.
16-51 Фінальны свісток. "Орша" — "Баранавічы" — 0:0.