21:00

+10

3 м/с

992 гПа

00:00

+10

3 м/с

993 гПа

03:00

+9

3 м/с

993 гПа

06:00

+7

3 м/с

994 гПа

09:00

+9

4 м/с

995 гПа

Орша, Происшествия

Аршанец бамжуе ў Гародні

21.11.2015 15:18

3716 просмотров, 2 комментария

Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому.

Андрэй прыехаў у камандзіроўку ў Гродна каля трох месяцаў таму і ніяк не можа з'ехаць. Затрымацца прымусілі алкаголь і адсутнасць грошай. Цяпер ён, фактычна, бомж і ў яго новая "праца" - збор металу. Андрэя і яго сябра Івана я сустрэў цалкам выпадкова, калі ехаў па горадзе. З закінутага будынка валіў чорны дым і мне падалося, што гэта пажар. Але на месцы я заўважыў знаёмыя твары, якія ўжо сустракаў ля праваслаўнага сабора.

Мужчыны тады сядзелі і прасілі міласціну. Гэтым разам яны ўжо былі за "працай", якая прыносіць ім асноўныя грошы. Штодня напарнікі выходзяць у горад у пошуках медзі. Як кажа Андрэй, сыравіну яны знаходзяць у закінутых месцах, якія ўжо вось-вось знясуць, а таксама на сметніках. Іван у "тэме" ужо даўно. Метал і макулатура - асноўная яго праца. Часам стары падзарабляе грузчыкам у пункце прыёму другаснай сыравіны. Таксама Іван часта сядзіць ля сабора. У яго толькі адна вялікая праблема, з-за якой ён не можа ўладкавацца на працу - ён хворы на сухоты. Пакуль Іван просіць у мінакоў грошы ля царквы, яго сябар з Оршы стаіць за вуглом і назірае. Андрэй тлумачыць, што яму сорамна вось так сядзець і прасіць. Ён запэўнівае, што з радасцю з'ехаў бы з Гродна, але ўсе грошы, заробленыя на метале, адразу прапівае. Таму ніяк не можа адкласці на білет дадому. Нас ён папрасіў скантактавацца з яго дзяўчынай з Оршы, але тая на кантакт не выйшла. Андрэй разлічвае на добрага гараджанiна, які купіць яму білет, пасадзіць у цягнік і адправіць у родныя мясціны, піша "Твой стыль".

На відэа Андрэй распавядае пра ўвесь працэс працы з меддзю. Ад моманту, калі яны яе здабываюць, да таго, як атрымліваюць патрэбную сыравіну.

Увесь працэс займае да гадзіны, калі трэба скарыстацца агнём, каб спаліць непатрэбную абалонку і атрымаць медзь. Калі дастаць метал з якой-небудзь старой бытавой тэхнікі, то часу сыходзіць менш. Медзь здаюць у нарыхтоўчых кіёсках другаснай сыравіны, кілаграм каштуе 52 000 рублёў.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Аршанец бамжуе ў Гародні

Будаўнік з Оршы прыехаў у Гародню, прапіў усе грошы і не можа вярнуцца дадому.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение