"Сонейка" ў рамках 8-га туру сустракалася з "Хардбойз" і нанесла таму паразу з лікам 77:70 (8-10, 21-13, 23-14, 25-33). Аршанцы дзейнічалі даволі адкрыта і аддалі апанентам толькі першую чвэрць. Гэта вельмі важная вікторыя "Сонейка", якое пакуль з'яўляецца горшым па выніках клубам Оршы ў ВітАНБЛ.
А вось СДзЮШАР № 2 правяла матч 9-га туру супраць каманды "Ultra". Барацьбы тут не атрымалася, ужо да сканчэння першай паловы паядынку стала зразумела, што аршанцы не складаюць сур'ёзнай канкурэнцыі супернікам. У выніку гаспадары пляцоўкі перамаглі 89:55 (21-14, 26-15, 25-10, 17-16).