В январе состоялся круглый стол, организованный сайтом orsha.eu по теме спорта. По его итогам была создана рабочая группа. В своём письме на адрес начальника Отдела образования, спорта и туризма Оршанского райисполкома Андрея Загурского Оршанское молодёжное общественное объединение "Звяз" обратилось с конкретными предложениями к руководителям спорта. Все предложения были разделены на три подпункта: 1) для увеличения количества зрителей на спортивных мероприятиях, 2) для улучшения атмосферы на трибунах, 3) для увеличения доходов от спортивных событий.
Отдел образования, спорта и туризма рассмотрел предложения неравнодушных к оршанскому спорту людей и прислал письмо в ответ. Текст его приводим полностью.
Аддзел адукацыі, спорту і турызму Аршанскага райвыканкама (далей – аддзел), разгледзеўшы Вашы прапановы па пытаннях арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў у рамках сваёй кампетэнцыі, паведамляе.
Вашы прапановы па пытанні павелічэння колькасці гледачоў на спартыўных мерапрыемствах Аршанскага раёна шляхам пашэрэння інфармацыі, якая распаўсюджваецца з дапамогай радыё, тэлебачання, газет, інтэрнэт-сайтаў і г.д., прыняты да ведама і да выканання спартыўнымі ўстановамі Аршанскага раёна.
Аддзелам штогод арганізуецца ўрачыстае віншаванне да Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту лепшых спартсменаў, у тым ліку ветэранаў спорту. Дзяржаўнай спартыўнай установе “ФК Орша” даручана арганізацыя ў бягучым годзе ўшанавання ветэранаў футбола пры правядзенні футбольных матчаў клуба. Таксама будзе разгледжана пытанне з ЗТАА “Дынама Праграм Орша” па вырабе прадукцыі з сімволікай ФК “Орша”.
Лічым, што музычнае суправаджэнне, якое гучыць перад пачаткам матчаў і ў перапынках паміж таймамі, падбіраецца з улікам сучасных тэндэнцый.
Пры вырабе спецыяльных квіткоў на футбольныя матчы кошт яго значна ўзрасце, што можа прывесці да адтоку наведвальнікаў.
У адпаведнасці з пунктам 29 Палажэння аб арганізацыі і правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19.10.2010 №542 “Об организации и проведении культурно-зрелищных мероприятий” падчас наведвання мерапрыемстваў грамадзянам забараняецца:
мець пры сабе халодную, агнястрэльную, газавую ці іншую зброю, выбуховыя рэчывы і боепрыпасы, іх імітатары і муляжы, а таксама спецыяльна вырабленыя ці прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян або прычыніць матэрыяльную шкоду грамадзянам і арганізацыям;
ажыццяўляць прапаганду вайны або экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку з выкарыстаннемплакатаў, транспарантаў і іншых сродкаў;
ствараць пагрозу грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзян;
карыстацца сцягамі, вымпеламі, не зарэгістраванымі ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблемамі, сімваламі, плакатамі і транспарантамі, змест якіх накіраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян;
знаходзіцца ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап’янення.
Пры наведванні мерапрыемстваў грамадзяне абавязаны прытрымлівацца грамадскага парадку і выконваць усе законныя патрабаванні арганізатара мерапрыемства і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку.
У адпаведнасці з абзацам дванаццатым падпункта 1.14 пункта 1 артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2008 года “о государственном регулировании производства и оборота алкогольной, непищевой спиртосодержащей продукции и непищевого этилового спирта” раздробны гандаль алкагольнымі напоямі ў месцах і падчас правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, спартыўных, культурна-відовішчных, іншых відовішчных мерапрыемстваў, рэлігійных мерапрыемстваў у месцах іх правядзення і ў радыюсе 500 метраў, прылеглых да іх тэрыторый, арганізатарам і ўдзельнікам названых масавых мерапрыемстваў забараняецца за дзве гадзіны да пачатку і на час правядзення гэтых мерапрыемстваў. Таксама забараняецца арганізацыям і асобам, якія не з’яўляюцца іх арганізатарамі і ўдзельнікамі, за выключэннем выпадкаў рознічнага гандлю, алкагольнымі напоямі на аб’ектах грамадскага харчавання для правядзення запланаваных раней урачыстых і рытуальных мерапрыемстваў.
У адпаведнасці з пунктам 4 пераліку дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, адказных за разгляд зваротаў па сутнасці ў асобных сферах жыццядзейнасці насельніцтва, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. №498, па пытанні развіцця сферы гандлю і паслуг Аршанскага раёна, у тым ліку арганізацыі выязнога (выносны) гандлю пры правядзенні спартыўных мерапрыемстваў, Вам неабходна звяртацца ў аддзел гандлю і паслуг Аршанскага райвыканкама.
Электроннае табло, размешчанае на гарадскім стадыёне, не можа дэманстраваць відэаролікі рэкламнага характару, бо мае нізкі дазвол (малая колькасць пікселей на цалю). Пры паступленні заявак на размяшчэнне сацыяльнай або камерцыйнай рэкламы ва ўстановы спорту Аршанскага раёна банеры ці гукавыя паведамленні з рэкламай могуць быць размешчаны і агучаны на спартыўных аб’ектах (гарадскім стадыёне) у адпаведнасці з заканадаўствам.
Прапановы на размяшчэнне і трансляцыю рэкламы падчас правядзення спартыўных мерапрыемстваў на гарадскім стадыёне будуць разасланыя зацікаўленым арганізацыям і прадпрыемствам Аршанскага раёна.