03:00

+5

10 м/с

970 гПа

06:00

+3

9 м/с

967 гПа

09:00

+0

11 м/с

966 гПа

12:00

+0

10 м/с

969 гПа

15:00

+1

9 м/с

975 гПа

Орша, Общество

Раёны Оршы. Вакзал

08.06.2016 19:08

3395 просмотров, 0 комментариев

Новая фотагалерэя на сайце: раён чыгуначнага вакзала.

Фотапраект сайту orsha.eu стартуе з раёна чыгуначнага вакзала, бо менавіта адсюль часта пачынаецца горад для госця. Для маладых аршанцаў, магчыма, будзе навінкай даведацца, што раней тут быў пасёлак Чыгуначны, які падначальваўся райвыканкаму і адасабляўся ад горада густым лесам. З цэнтру Оршы сюды курсавалі аўтобусы, падвозячы людзей да чыгуначнага вакзала. У раёне шмат цікавых месцаў, мураваны будынак чыгуначнага вакзала ў горадзе з'явіўся ў 1902 годзе, хаця чыгунка ў горадзе існавала ўжо з 1871 года, калі праз Оршу правялі лінію Смаленск-Менск. На вуліцы Заслонава знаходзяцца старыя дамкі пабудовы 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Тут жылі першыя жыхары пасёлка, а сама вуліцы тады называлася Новы Быт. На завулку Пажарным знаходзілася пажарная часць, якая ратавала ад агню ўвесь раён, цяпер яе ўжо няма, а маленькі завулак называецца імем Якуба Коласа.

І ў Оршы, і ў тагачасным пасёлку былі вуліцы Вакзальныя - адна там, дзе цяпер вуліца Кірава, а другая на месцы сучаснай вуліцы Молакава. Калі па ўсім Савецкім Саюзе пасля забойства Кірава вуліцы, што вядуць на вакзал, пераназвалі імем Кірава, аршанскія камуністычныя чыноўнікі зразумелі, што ў горадзе, які пашыраўся за кошт пасёлка, ужо ёсць Вакзальная вуліца, а таму мець дзве вуліцы з аднолькавай назвай і дзіўнай нумарацыяй дамоў не варта, і таму было прынята рашэнне назваць прывакзальную вуліцу імем Васіля Молакава, які ратаваў арктычную экспедыцыю чалюскінцаў.

Такім чынам, у Оршы вакзал мае як мінімум тры вялікія адметнасці ад большасці іншых гарадоў. Па-першае, чыгуначныя пуці тут знаходзяцца з двух бакоў вакзала, а не з аднаго, як у абсалютнай большасці гарадоў. Па-другое, вуліца Кірава не прымыкае да вакзала. Па-трэцяе, чыгуначны вакзал у Оршы знаходзіцца далёка ад цэнтру горада, у той час калі ў большасці іншых гарадоў Беларусі чыгуначны вакзал звычайна стаіць у крокавай дасяжнасці ад цэнтру і ад асноўных славутасцяў. Цяпер побач з чыгуначным вакзалам знаходзіцца і аўтавакзал. Раней аўтобусы з Оршы адпраўляліся з іншай станцыі, якая знаходзілася ў іншай частцы горада.

Уяўляе цікавасць і стадыён "Лакаматыў". Гэта найстарэйшы стадыён горада, пабудаваны ў 1936 годзе. Тут да гэтага часу праводзяцца разнастайныя спаборніцтвы па футболе, лёгкай атлетыцы.

Адным з важнейшых месцаў у вакзальным раёне ёсць двухпавярховы будынак пачатку 20-га стагоддзя па адрасе Молакава, 5. Будынак з чырвонай цэглы належаў да Кастрычніцкай рэвалюцыі начальніку чыгуначнай станцыі "Орша", у савецкі час тут была вячэрняя школа. Цяпер будынак змяшчае ў сабе шмат розных офісаў.

Чым знакаміты Музейны тупік? Тут пэўны час перабываў аршанскі краязнаўчы музей, які цяпер стаіць на скрыжаванні вуліц Леніна і Герцэна. Таксама нейкі час ён знаходзіўся ў Музейным завулку ў будынку Базылянскага кляштара, які цяпер знаходзіцца ў гаротным стане. Такім чынам, "міграцыю" краязнаўчага музея можна адсачыць з дапамогай тапанімічных назваў. Музейны завулак і Музейны тупік, на шчасце, захавалі свае назвы. Цяпер Музейны тупік нічым асаблівым не адрозніваецца, ён вельмі маленькі, суседнічае з Інжынерным тупіком.

Вакзальны раён пачынае наша падарожжа па цудоўнай Оршы. Вашай увазе — фотаздымкі славутасцяў, якія знаходзяцца ў гэтым раёне, месцаў, дзе раней былі цікавыя будынкі, іншыя запамінальныя месцы і проста здымкі, якія перадаюць атмасферу дадзенага раёну, яго штодзённае жыццё. Глядзець галерэю "Вакзал".

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Раёны Оршы. Вакзал

Новая фотагалерэя на сайце: раён чыгуначнага вакзала.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение