03:00

-3

4 м/с

1000 гПа

06:00

-2

4 м/с

999 гПа

09:00

-2

4 м/с

998 гПа

12:00

-0

4 м/с

998 гПа

15:00

+0

4 м/с

997 гПа

Орша, Общество

01.01.1970 03:00

2228 просмотров, 0 комментариев

Раёны Оршы. Чаромушкі Новая фотагалерэя праекту “Раёны Оршы” ад orsha.eu. Нас чакае шпацыр па промзоне, цікавых дамах, парку і іншых адметных месцах раёна Чаромушкі. Раён Чаромушкі не самы стары ў Оршы. На яго месцы раней стаяў лес, які адасабляў горад ад самой чыгункі. Кароткая вуліца Паркавая, на якой цяпер ёсць аўтобусны прыпынак з такой назвай, раней якраз звязвала горад з чыгункай. Пачынаецца раён, як прынята лічыць, з чыгуначнага маста, які падзяляе вуліцы Пагранічная і Якубоўскага. Ёсць у Чаромушках і вельмі адметныя крамы, якія не змяняюць сваю назву і месцазнаходжанне гадамі. “Румено”, “Гарызонт”, іншыя. Крама “Гарызонт” у 80-90-я мела дурную славу. Справа ў тым, што там часта адбываліся “наезды” раёншчыкаў адзін на аднаго – мясцовыя байцы не прапускалі магчымасці пачасаць кулакі. Цяпер гэтыя часы даўно мінулі. У 74-м доме па вуліцы Міру доўга знаходзіўся піўны бар “Joker”, які пэўны час аказваў дапамогу валейбольнаму клубу “Узлёт”. На краі Чаромушак стаіць турма. Будынак быў узведзены ў перыяд з 1902 па 1917 гады і выконваў функцыі перасыльнай турмы, у якую часова накіроўваліся для далейшага размеркавання па месцах зняволення вязні з усёй Расейскай імперыі, пад акупацыяй якой у тыя гады знаходзілася Орша. Побач з турмой – чыгунка. На месцы знакамітага завода “Легмаш” знаходзілася балота, якое потым высушылі. Балота знікла, відаць, з-за свідравіны для вады, якую зрабілі ў Чаромушкінскім парку. Парк гэны быў істотна скарочаны ў памерах у апошнія гады. Для пабудовы новых дамоў было высечана шмат дрэваў. Таксама ў Чаромушках знаходзіцца сырзавод, былы начны клуб “Оса”, пра існаванне якога яшчэ нагадваюць старыя элементы “дэкарацыі”. Манеж аршанскай СДзЮШАР, у якім займалася будучая чэмпіёнка Аліна Талай, спартовы комплекс з басейнам, паліклініка. Некаторыя жылыя дамы маюць аздабленне арнаментамі і надпісамі. На адным з дамоў за крамай “Гарызонт” цаглінамі выкладзены надпіс “Ленин – 100”. Загадкай з'яўляецца сама назва раёна "Чаромушкі". Наконт яе ўзнікнення ёсць розныя версіі. Мы прапануем чытачам, якія маюць нейкую інфармацыю наконт гэтага - падзяліцца з намі ў каментарах.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости:

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение