Наша знакамітая бар’ерыстка Аліна Талай ўжо адправілася ў Рыа-дэ-Жанэйра. Раней яна ўжо была тут на спаборніцтвах. Цяпер беларуска праходзіць перыяд акліматызацыі, трэніруецца. А на старт выйдзе толькі на экватары Алімпіяды – у аўторак, 16-га жніўня. Кваліфікацыйныя забегі, якіх набягае пяць, пачынаюцца а 17:05, 17:11, 17:17, 17:23, 17:29.
17-га жніўня спрынтарак чакае дзень адпачынку, а ўжо 18-га а 02:45, 02:51 і 02:57 пройдуць паўфінальныя забегі. Урэшце, фінал, вырашальны забег, у які праб’юцца толькі 8 спартовак, пройдзе ў той жа дзень, у чацвер 18-га жніўня і пачнецца а 04:55. Верым, што ў фінале будзе і аршанка, якую расцэньваюць як адну з прэтэндэнтак на залаты медаль.
Старонка Аліны на афіцыйным сайце Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра.
Праз наш сайт многія аршанцы перадаюць гарачыя вітанні зямлячцы, да пажаданняў здароўя і перамогі далучаецца і рэдакцыя orsha.eu. Наперад, Беларусь!!! Наперад, Аліна!!!