06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Орша, Общество

Гісторыя выбараў на Аршаншчыне. Ч.4

30.08.2016 16:17

4948 просмотров, 0 комментариев

Новы блок гістарычнага даследвання Віктара Лютынскага

Выбары ў гады незалежнасці (1995, 2000 і 2004 гг.)

У 1995 годзе адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га склікання. Жадаючых стаць «слугамі народа» было як ніколі шмат. Праўда, у чарговы раз (у сувязі з прыняццем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года) адбыліся змены ў назвах і нумарацыі выбарчых акруг. Іх стала менш. Калі ў папярэднім складзе было 360 дэпутатаў, дык у новым 260.

Тым не менш, жадаючых атрымаць дэпутацкі мандат не паменшыла. Так, па 38-й Аршанскай сельскай выбарчай акрузе было зарэгістравана 9 чалавек (сярод іх Васіль Новікаў, сакратар ЦК Партыі камуністаў Беларускай, былы кандыдат ў прэзідэнты), па 57-й Заходняй выбарчай акрузе – таксама 9 чалавек (сярод іх Юрый Нагорны, старшыня Бараньскага гарвыканкама; Аляксандр Длугаш, начальнік аддзела па барацьбе з прафесійнай злачыннасцю Віцебскай вобласці), на 58-й Цэнтральнай выбарчай акрузе – 11 чалавек (сярод іх Галіна Вяткіна, былы народны дэпутат СССР, дырэктар ГВФ «Світанак»), па 59-й Задняпроўскай выбарчай акрузе – 7 чалавек (сярод іх Георгій Какарэка, дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання, генеральны дырэктар льнокамбіната; Наталля Машэрава, дачка былога першага сакратара ЦК КПБ, прэзідэнт Беларускага Саюза імя П. Машэрава «Зніч»). Кандыдаты вылучаліся працоўнымі калектывамі, партыямі (ПКБ, ЛДПБ, БНФ, Беларускай жаночай партыяй «Надзея» і інш.). Шляхам збору подпісаў было вылучана ўсяго некалькі чалавек.

Значок народнага дэпутата Рэспублікі Беларусь. 1991-1995 гг.

Першы тур выбараў адбыўся 14 мая 1995 года і супаў з ініцыяваным прэзідэнтам рэспубліканскім Рэферэндумам. Выбары і галасаванне па пытаннях Рэферэндума пачаліся ў 6 гадзін раніцы. Канкурэнцыя была сапраўднай (праўда, на старонках «Аршанскай газеты» ход выбарчай кампаніі быў амаль не заўважны), таму не абышлося без другога тура, які адбыўся 28 мая 1995 года. Нагадаю, што на той час у Рэспубліцы Беларусь дзейнічала мажарытарная выбарчая сістэма абсалютнай большасці. Выбраным лічыцца кандыдат у дэпутаты, які атрымаў больш за палову (50 % + 1 голас) галасоў выбаршчыкаў, што прынялі ўдзел у галасаванні, калі прызнана, што выбары адбыліся (выбары прызнаюцца неправедзенымі, калі ў іх прыняло ўдзел менш за палову ўнесенных ў спісы выбаршчыкаў). Калі ў выбарчай акрузе ні адзін з кандыдатаў не быў выбраны ў 1-м туры выбараў, акруговая выбарчая камісія прымае рашэнне аб правядзенні 2-га тура галасавання па двух кандыдатах, якія ў 1-м туры атрымалі найбольшую колькасць галасоў выбаршчыкаў. У 2-м туры галасавання прызнаецца, што выбары адбыліся, калі ў іх прыняло ўдзел больш за палову выбаршчыкаў акругі, унесеных у спісы для галасавання. Выбраным лічыцца кандыдат, які атрымаў большую колькасць галасоў.

«Аршанская газета». 13 мая 1995 г. Перадвыбарчая інфармацыя размешчана на старонцы пасля рэкламы і спорту.

У другім туры галасаванне праводзілася з 7.00 да 22.00 гадзін. Дэпутатам па Заходняй выбарчай акрузе № 57 стаў Мікалай Дзямідаў, майстар АТ «Оршабудматэрыялы», прадстаўнік ПКБ, за якога аддалі свае галасы 77,1 % выбаршчыкаў, што прыйшлі на ўчасткі.

М. Дзямідаў, дэпутат ВС РБ 13-га склікання (1995-1996). Сучаснае фота.

У Цэнтральнай выбарчай акрузе № 58 выбары не адбыліся – удзельнічалі ўсяго 47,6 % выбаршчыкаў. У 59-й выбарчай акрузе выбары адбыліся, але за ўсіх кандыдатаў галасоў «супраць» было больш, чым «за». Лідарамі тут сталі Г. Какарэка, за якога прагаласавала 48,7 % выбаршчыкаў, і Н. Машэрава, за якую галасавала 44,8 % выбаршчыкаў.

Па Аршанскай сельскай выбарчай акрузе № 38 перамог В. Новікаў, за якога аддалі свае галасы 73,2 % выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў галасаванні. Можна зрабіць выснову, што пракамуністычныя погляды былі характэрны тады для большасці дарослага насельніцтва Аршаншчыны (хоць на прайшоўшых у 1994 г. выбарах прэзідэнта за В. Новікава прагаласавалі каля 4,2 % выбаршчыкаў Беларусі, якія ўдзельнічалі ў галасаванні, і ён заняў апошняе, шостае месца). Ці не таму тут сёлета балаціруецца лідар былых камуністаў (з 2009 г. ПКБ стала называцца Беларускай партыяй левых «Справядлівы свет») Сяргей Калякін?

В. Новікаў, дэпутат ВС РБ 13-га склікання (1995-1996).

Гісторыя гэтага вышэйшага заканадаўчага органа пад нешчаслівым нумарам, які так і не быў сфарміраваны ў поўным складзе, мяркую, усім вядома.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Гісторыя выбараў на Аршаншчыне. Ч.4

Новы блок гістарычнага даследвання Віктара Лютынскага

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение