Нагадаем, што адзін са стваральнікаў нашага сайту Алесь Шутаў памёр 4 кастрычніка ў бальніцы дзе знаходзіўся на лячэнні ад пнеўманіі. Смерць была даволі нечаканая, яшчэ за некалькі гадзін да таго як Алесь адыйшоў на той свет ён размаўляў з сябрамі, жартаваў, строіў планы на бліжэйшую дзейнасць.
Пахаванне Алеся Шутава адбудзецца ў пятніцу 7 кастрычніка. Развітанне з ім распачнецца ў рытуальнай залі па адрасе вуліца Астроўскага д. 18-а (былая малочная кухня) з 9-00 у пятніцу 7 кастрычніка.