03:00

+11

4 м/с

998 гПа

06:00

+11

4 м/с

998 гПа

09:00

+12

5 м/с

998 гПа

12:00

+15

5 м/с

998 гПа

15:00

+16

4 м/с

996 гПа

Орша, Спорт

Орша - Ашмяны. Онлайн

08.10.2016 09:48

3169 просмотров, 0 комментариев

8-га кастрычніка на Гарадскім стадыёне "Орша" прыме "Ашмяны". Прапануем онлайн-трансляцыю гэтай сустрэчы.

Старт сустрэчы а 15-00, тэкставая трансляцыя паядынку пачнецца незадоўга да стартавага свістка.

Уваход на Гарадскі стадыён перад матчам:

15-00 Матч распаўся

Аршанцы атакуюць, дзякуючы чаму ўжо заслужылі права на штрафны на 5-ай хвіліне і прабілі вуглавы, але абарона Ашмянаў з ім справілася.

На 7-ай хвіліне аршанцы змаглі зрабіць паўнавартасны ўдар па брамах суперніка, але мяч паляцеў вышэй брамы

На 9-ай хвіліне ашмянцы прабілі вуглавы ў наш бок, але брамнік справіўся з атакай.

Але ўжо праз паў хвіліны нашыя футбалісты правялі контр-атаку.

Першая траўма на полі. Аднаму з нашых футбалістаў супернік наступіў на пятку

11-ая хвіліна атака ашмянцаў, нашыя спраўляюцца.

12-я хвіліна наша атака, ашмянцы спраўляюцца

Напрыканцы 14-ай хвіліны аршанцы зноў змаглі зладзіць атаку, і зноў мяч ляціць вышэй парэнчы брамаў

На 16-ай хвіліне брамнік ашмянаў справіўся з нашай атакай.

17-я хвіліна аршанцы стараюцца атакаваць, але мяч не дайшоў да брамы.

Затое нашыя футбалісты атрымалі права на вуглавы.

Ашмянскі футбаліст быў збіты нашымі ў сваёй штрафной зоне. Ляжыць на газоне

Аршанцы зноў атакуюць. З першым нападам брамнік Ашмянаў справіў - адкінуў мяч, але нашыя спартсмэны не спыніліся і, працягнуўшы атаку, з другога разу забіваюць на 22-ой хвіліне - 1-0 на карысць ФК "Орша"

26-ая хвіліна і яшчэ адзін гол у выкананні аршанцаў. 2-0

На 28-ай хвіліне зноў атака Оршы, але да ўдару не даходзіць.

Першая замена ў Ашмянаў. 15-га нумара мяняюць на 9-га.

На 29-ай хвіліне аршанцы б'юць вуглавы - безпаспяхова

Пасля вуглавога аршанцы праводзяць не спыняючыся яшчэ дзве атакі. І на 31-ай хвіліне 3-0!

Поўны разгром! На 34-ай хвіліне 4-0

На 38-ай хвіліне ашмянцы наладзілі атаку ў бок ФК "Орша". Брамнік Оршы спраўляецца

На 41-ай хвіліне вельмі прыгожы гол у выкананні Хадневіча. 5-0

У канцы 45-ай хвіліны была атака ФК "Орша", але гол забіць не атрымалася. Без дадатковага часу футбалісты сыходзіць на перапынак. Першы тайм скончаны з лікам 5-0

У перапынку на стадыёне гучыць якасная рок-музыка (раней уключалі пераважна расейскую папсу)

16-03 Каманды выходзяць на поле. Зараз прагучыць свісток

На 49-ай хвіліне арганізавалі атаку ашмянцы. Удар у браму, наш брамнік бярэ мяч у рукі.

На 51-ай хвіліне штрафны ў наш бок, але нашы спраўляюцца.

На 52-ой хвіліны нашы прабіваюць вуглавы, але брамнік бярэ ў рукі мяч.

На 55-ай хвіліне нашы б'юць у браму, але мяч ляціць вышэй парэнчы

Была атака Ашмянаў на 58-ай хвіліне, мяч паляцеў вышэй брамы. Першыя дзве замены ў складзе Оршы. Пры адной з ёй Хадневіча замяняюць на Кітаёва.

61-ая хвіліна 6-0!

На 65-ай хвіліне чарговая замена ў Оршы і вуглавы ў бок Ашмянаў

Вуглавы не прынес поспеху

69-ая хвіліна ўдар Оршы з вуглавога - мяч ляціць міма

Замена ў Оршы.

74-75 хвіліны абмен атакамі паміж камандамі. У абодвух выпадках брамнікі спраўляюцца. +вуглавы ў браму Оршы, але безпаспяховы.

На 78-ай хвіліне ашмянцам быў падораны супер-шанец - пенальці. Але і пенальці не атрымалася рэалізаваць.

Зорка-БДУ якая па балах абганяла Оршу, пакуль гуляе ў нічыю з Лідай, калі вынік таго матчу не зменіцца, то Орша абыйдзе Зорку і падымецца на 5 месца ў табліцы.

На 84-ай хвіліне наша атака, з якой ашмянцы спраўляюцца

89-ая хвіліна 7-0!

Пакуль што ўсё ідзе на карысць Оршы. Ліда забівае Зорцы, лік становіцца 1-0.

Матч скончыўся 7-0 на карысць Оршы. Каманда падымаецца на 5-е месца.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Орша - Ашмяны. Онлайн

8-га кастрычніка на Гарадскім стадыёне "Орша" прыме "Ашмяны". Прапануем онлайн-трансляцыю гэтай сустрэчы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение