12:00

+15

5 м/с

997 гПа

15:00

+15

4 м/с

996 гПа

18:00

+15

4 м/с

995 гПа

21:00

+10

3 м/с

995 гПа

00:00

+8

3 м/с

995 гПа

Орша, Спорт

Орша - Баранавічы. Онлайн

15.10.2016 12:47

3542 просмотра, 3 комментария

Orsha.eu прадстаўляе тэкставы онлайн матчу "Орша" - "Баранавічы".

У паядынку 1-й лігі чэмпіянату Беларусі ў суботу 15-га кастрычніка сустракаюцца "Орша" і "Баранавічы". Гэта ўжо 34 афіцыйны матч у гісторыі супрацьстаяння гэтых каманд. Чытаць анонс матча і глядзець турнірную табліцу. Наш сайт правядзе тэкставую онлайн-трансляцыю сустрэчы. Пачатак трансляцыі разам з пачаткам гульні, а 15:00.

Матч пачнецца а 15:00.

Прывітанне! Шаноўныя чытачы,сённяшняя гульня павінна прынесці аршанцам перамогу,каб утрымацца на пятым месцы. На стадыёне каля 200 гледачаў. Прысутнічаюць тры фаната "Баранавіч". Аршанцаў 15 чалавек.

15-00 Гучыць дзяржаўны гімн і пачынаецца гульня

15-01 Углавы ў бок "Баранавіч"...і міма брамы

15-08 Гульня ідзе ў цэнтры. Нейкіх вострых момантаў,нажаль,няма. Нашыя хлопцы гуляюць ў сіня-бялай форме,госьці ў чырвона-белай

15-10 Нападаючы аршанцаў амаль адзін выходзіць на брамніка,але яму не хапае хуткасці і абаронца спыняе напад

15-13 ГООООООООЛ!!!!!!! Орша наперадзе! Гэта была контратака пасля няўдалай атакі "Баранавіч". Лік адкрыў Уладзіслаў Знак

15-19 Аршанцы больш валодаюць ініцыятывай. Чакаем добрай гульні ад нашых хлопцаў!

15-21 Чарговая атака "Оршы" і міма брамы![/p1

15-24 Удар ў баранавіцкую браму і брамнік ратуе сваю каманду

15-25 Яшчэ углавы на суперніка,але безвынікова...[/p

15-27 Яшчэ углавы! Нашы хлопцы не спыняюцца ў нападзе!

15-30 Прастрэл у наш бок і абаронца не дацягваецца да мяча...вынік 1-1...гульня набывае абароты.

15-31 Наш углавы,але безвыніковы

15-35 Атака і адзін на адзін выходзіць наш гулец,але брамнік хутчэй.

15-38 Фанаты крычаць:"Кто мы? Мы сила! Орша, давай, забивай красиво!" І Хадневіч робіць лік 2-1!!! Гол,сябры!

15-40 Штрафны ў бок " Баранавіч"...ну нешта сарвалося

15-45 Углавы ў наш бок і брамнік бярэ мяч. Перапынак. Спадзяемся,як і ўсе аршанцы,што пасля перапынку мы здабудзем перамогу!.

16-00 Пачаўся другі тайм![/p

16-09 Штрафны ў наш бок і наш брамнік бярэ мяч

16-12 "Орша" атрымлыівае жоўтую картку[/p

16-14 Удар аршанцаў і штанга,а вось дабіваем міма брамы,нажаль!

16-16 "Баранавічы",відавочна,не жадаюць перамагчы...АЎТАГОЛ і лік 3-1 на карысць "Оршы!

16-20 Штрафны ў наш бок,але наш гулец выпісвае квіток яму ў Гагры. Небяспека мінавала[/p

16- 27 Штрафны ў бок "Баранавіч",але пасля ўдара пачаўся нейкі кірмаш і мяч уцёк ад нашых гульцоў

16-29 Удар ў браму "Оршы",але брамнік на варце!

16-40 Сутыкненне аршанца с брамнікам "Баранавіч" і гэтыя хлопцы на зямлі...што будзе далей? Але напад выдантны быў!

16-41 Магчыма,брамнік чакаў рэферы і чырвоную картку ў наш бок,але ніяк! "Орша" ідзе ў атаку!

16-43 Шмат атак і шмат удараў нашых хлопцаў ў браму! Але нейкі цуд і майстэрства брамніка ратуюць нашых гасьцёў!

16-44 Нажаль,не паведамілі нам аб заменах,але зараз Мікалай Кітаёў быў у атацы і амаль не зрабіў лік 4-1!!

16-45 Перамога 3-1! Каманда святкуе ўсіх з важнай перамогай! Дзякуй усім,хто быў разам з намі! Да новых сустрэч!

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Орша - Баранавічы. Онлайн

Orsha.eu прадстаўляе тэкставы онлайн матчу "Орша" - "Баранавічы".

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение