00:00

+0

7 м/с

977 гПа

03:00

-1

6 м/с

977 гПа

06:00

-4

8 м/с

978 гПа

09:00

-3

8 м/с

980 гПа

12:00

-1

7 м/с

981 гПа

Орша, Общество

Памерла Галіна Урублеўская

04.02.2017 07:12

3689 просмотров, 6 комментариев

На 86-м годзе з жыцця пайшла Галіна Георгіеўна Урублеўская - вядомы дзеяч культуры Оршы.

2-га лютага адышла ў іншы свет Галіна Георгіеўна Урублеўская - колішняя загадчыца аддзела культуры Аршанскага гарвыканкама. Дзяцінства будучага знанага дзеяча культуры і гісторыі было няпростым, акупаваная родная Орша. Але будучы вязнем фашызму, Галіна Георгіеўна не зламалася і зрабіла шмат карысных спраў. Не аднойчы смелая жанчына абараняла гісторыка-культурную спадчыну роднай Оршы, пры яе дапамозе і з яе ўдзелам выдаваліся кнігі пра наш старажытны горад. Менавіта пры актыўным удзеле Галіны Урублеўскай усёй Беларусі сталі вядомыя "другія Курапаты" — месцы расстрэлаў на Кабыляцкай гары пад Оршай. У канцы 80-х яна прадаставіла журналісту і даследчыку тэмы бальшавіцкіх рэпрэсій Юрку Копціку копію акта абследавання камісіяй месца пахавання расстраляных людзей, якое якраз і знаходзілася на Кабыляцкай гары. Галіна Урублеўская доўгі час узначальвала Аршанскае аддзяленне добраахвотнага таварыства помнікаў гісторыі і культуры (пазней — Фонд аховы помнікаў гісторыі і культуры), была загадчыцай аддзела культуры Аршанскага гарвыканкама.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Последние новости

Сколько нужно зарабатывать в Орше, чтобы жить комфортно?

Обсуждение новости: Памерла Галіна Урублеўская

На 86-м годзе з жыцця пайшла Галіна Георгіеўна Урублеўская - вядомы дзеяч культуры Оршы.

Нищий

Viktar Stsiapanau

На самай справе дакумент пра выкапаныя падчас будаўніцтва вузкакалейкі парэшткі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій стаў вядомы дзякуючы Аляксандру Мікалаевічу КУДЗІНУ, асоба і даробак якога незаслужана забытыя. Забытыя, у тым ліку, і праз няўдзячнасць некаторых краязнаўцаў, якім Аляксандр Мікалаевіч, пакуль быў жывы, імкнуўся ўсімі сіламі дапамагаць.

Акт, пра які вядзецца ў тэксце, вырашальным чынам паўплываў на справу ўшанавання памяці ахвяр, забітых на Кабыляцкай гары, але толькі пасля публікацыі яго ў "Аршанскай газеце". Публікацыя стала плёнам высілкаў Алы Самуілаўны Танчэўскай. Высілкі спатрэбіліся надзвычайныя, бо напачатку тагачасны рэдактар газеты Віктар Пятрушын адмовіўся публікаваць гэты дакумент, бо баяўся.

Пра растрэлы ў лесе на Кабыляцкай гары ахвяраў і камуністычнага, і нацысцкага тэрору ў Воршы ведалі добра, мне з сябрамі пра гэта асабіста распавядалі тамтэйшыя жыхары, і нават паказвалі месцы пахаванняў. Адзначу, што аніякіх раскопак там ніхто так і не праводзіў, і ахвяры засталіся неперазахаванымі. Нават пытання такога не ўздымалася, нават ужо калі Галіна Георгіеўна займалася помнікам -- адзначу таксама, другога пасля Курапатаў такога пахавання, афіцыйна прызнанага ўладамі.

Але калі кантактаваў з Галінай Георгіеўнай наконт перазахаванняў ахвяр гітлераўскага генацыду, пераканаўся, што і да ўшанавання і належнага пахавання забітых нацыстамі камуністычныя ўлады ставіліся абы як -- чаго каштавала хаця б эпапея вакол пахаванняў савецкіх ваеннапалонных на Пагранічнай!

Caша Фу гас

И тебе за ней уже отправляться пора,

Ишь, разинуу либеральный свой рот,

Ждёт тебя Кобыляцкая тоже гора,

Пронатовский, продажный сексот!

Виктор

Яна шукала шчыра дапамогу

у нас! Знашла мабыць, у Бога.

Бо "быдлу" нашаму ў сумотную гадзіну

што снег, што дождж, - усё адзіна.

Бяздушнасць, фальш - тое толькі пачатак.

Давай, "жывёліны", ў дзяржаўны "статак"!

"Мычацьі лаяцца" не трэба!

- Вы для зямлі, а не для Неба!

Caша Фу гас

Опять на мир ты смотришь уныло?

Что, ждёшь натовских ястребов мира?

Бери тогда, Виктор, пахучее мыло,

Вздёрнись тихонько за дверью сортира

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение