Муж журналистки телеканала "Белсат" Игорь Ильяш в своём фейсбуке написал о нравах оршанской милиции, которая из принципа не взяла передачу для Екатерины, пока та сидела в изоляторе. Екатерина Андреева, которая была задержана милицией после акции нетунеядцев в Орше, на следующий день была оштрафована на 30 базовых величин за "неподчинение законным требованиям сотрудников милиции". Большинство присутствовавших на суде граждан встретило приговор суда криками "Ганьба", посчитав задержание журналистки незаконным, а приговор абсурдным. Правозащитники считают, что никаких оснований задерживать журналистку у милиционеров не было. Теперь же обратимся к сообщению Игоря Ильяша, который пишет, как пытался передать передачу своей жене в изолятор временного содержания:
Ну вось, калі ў мяне вычарпаўся ўнутраны паток мацюкоў і абразаў, магу распавесці, як я правёў гэтую ноч у Аршанскім РАУС.
Ну да моманту, калі мой цягнік дасягнуў Оршы, мяне ўсе, хто толькі мог, праінструктавалі: будзь з мянтамі ветлівы, не псіхуй. Ну ОК, калі ласка. Мэта — дамагчыся як мінімум перадачкі, як максімум — спаткання. Прыходжу ў РАУС. Расплываюся ў галівудскай усмешцы. Дамаўляюся з операм, які складаў пратакол: кажа, я не супраць, узгадняецца ў ІЧУ. Тэлефаную ў ІЧУ, пераконваю: кажуць, мы не супраць, калі пагодзіцца адказны дзяжурны ў РАУС.
Чакаю галоўнага ў РАУС цэлую гадзіну. Нарэшце перахопліваю.
— Кацярына Андрэева? — са злосцю перапытвае афіцэр. — А я асабіста бачыў, як яна замінала працы АМАПу, як здымала ўсіх…
З гэтымі словамі міліцэйскі начальнік Сяргей Анатольевіч Анішчанка (спадзяюся, не памыляюся ў звестках) дастае свой тэлефон і тыкае мне ім у твар:
— Ну што, вам прыемна? Прыемна, прыемна? …Ведаеце, іншым б мы дазволілі, а вось ёй — не. Ні за што. Гэта наш ёй адказ.
P.S. Калі Аршанскі РАУС зводзіць рахункі з маладой дзяўчынай — гэта, я лічу, сапраўды прыкмета моцнай дзяржавы.
Сымон Рэўка
Пра "уладу" у нашай краіне , як і суседняй Масковіі . Есьць добры выраз . Яна (улада) паводзіць сябе , як акупацыйнае войска . Некаторыя спадары , у камэнтарах пішуць : ну гэта праца у "праваахоўнікаў" такая , загады выконваюць , не хочуць безпрацоўнымі стаць . У мяне пытаньне якея загады ? Чалавекам не быць ? Усіх каго загадаюць за нішто хапаць ? Нязгодным помсьціць ? А яны і радыя , над безабаронным грамадзянінам уладу паказаць . Лічу , той хто такея загады выконвае , не варты чалавекам звацца . У каго сумленьне ёсьць , лепш такую "працу" кіне , чым нелюдзям стане . Так журналістка АМАПу перашкодзіла , так напалохала . А каб гэтыя "байцы" не журналістаў з камерай , а узброеных тэрарыстаў убачылі ? Ад няспыннага паносу памерлі б ?