Адзін з вядучых футбалістаў "сіня-белых" Уладзіслаў Знак падпісаў кантракт з пінскай "Хваляй". Ён з'ехаў на Палессе на прагляд і ягоная гульня спадабалася трэнерскаму штабу пінчукоў. Раней 21-гадовы Знак выступаў у складзе чэмпіёна Беларусі барысаўскага БАТЭ. Прабіцца ў асноўныя гульцы яму не ўдалося, а за два гады ў дублі Ўладзіслаў гуляў у 17 матчах.
У мінулым сезоне Знак выступаў за родную "Оршу", за якую згуляў 23 матчы, забіў 9 галоў і аддаў 1 галявую перадачу.