12:00

-2

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

5 м/с

982 гПа

18:00

-3

4 м/с

984 гПа

21:00

-2

6 м/с

987 гПа

00:00

-3

5 м/с

990 гПа

Регион, Общество

Савецкая спадчына ў дыскусіі

08.07.2017 17:21

2523 просмотра, 3 комментария

Праект аршанскіх даследчыкаў быў агучаны на Сустрэчы беларусаў свету ў Вільні.

Аршанскія грамадскія актывісты сёлета пачалі актыўны збор інфармацыі пра сталінскія рэпрэсіі ў нашым рэгіёне. Даўно было вядома пра некалькі месцаў расстрэлаў, якія рабілі супрацоўнікі НКВД. Гінулі звычайныя беларусы. Але ва ўжо незалежнай Беларусі злачынствы карных органаў СССР да гэтай пары не асуджаныя. А памяць людзей захоўвае дзясяткі гісторый пра расстрэлы бязвінных людзей, якіх камуністычная сістэма запісвала ў ворагі народа.

У Вільні адбылася ІІ Сустрэча беларусаў свету. На ёй, у ліку іншых тэмаў, абмяркоўвалася і савецкая спадчына. Літоўскія даследчыкі падзяліліся з беларускімі калегамі інфармацыяй аб пераасэнсаванні савецкага мінулага, адзначылі, што не ўсё ў іх краіне праходзіла спакойна. Напрыклад, калі ў Вільні некалькі гадоў таму прыбіралі савецкія скульптуры з маста, у абарону скульптураў выступілі многія жыхары горада, якія не лічылі, што іх варта прыбіраць і не бачылі нічога кепскага ў іх знаходжанні ў горадзе. Больш радыкальныя сілы абазвалі абаронцаў скульптур "камуністамі", завязалася спрэчка. У Беларусі ж дэсаветызацыя і не пачыналася. Наадварот, цяперашнія ўлады захоўваюць усё, што звязана з савецкай уладай, нават самыя неактуальныя ў сучаснасці рэчы.

Была на сустрэчы беларусаў у Вільні і кіраўнік Цэнтра даследванняў грамадзянскай супольнасці Паліна Сцепаненка. Яна адзначыла, што ў Оршы вядзецца актыўная работа па захаванні ўспамінаў людзей пра крывавыя падзеі 30-х гадоў. Вельмі важна распавядаць пра злачынствы бальшавізму і маладым людзям, каб тыя трагедыі больш ніколі не паўтараліся.

Нагадваем, што грамадскія актывісты просяць выйсці на сувязь тых людзей, якія нешта ведаюць пра растрэлы часоў сталінскіх рэпрэсіяў. Для гэтага трэба даслаць свае кантакты і кароткае апісанне таго што вы ведаеце (памятаеце, чулі ад родзічаў і г.д.) на электронны адрас нашага сайту [email protected]. Актывісты дамовяцца з вамі на сустрэчу і самі прыедуць у зручнае для вас месца і час, каб запісаць гэтыя ўспаміны.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Савецкая спадчына ў дыскусіі

Праект аршанскіх даследчыкаў быў агучаны на Сустрэчы беларусаў свету ў Вільні.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение