21:00

-1

5 м/с

981 гПа

00:00

-1

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

Орша, Общество

Вынішчылі ўсіх

19.07.2017 12:09

3358 просмотров, 8 комментариев

Гісторыя рэпрэсіяў яшчэ адной сям'і Лазоўскіх

Пасля публікацыі на нашым сайце артыкула пра растрэл загадчыка млына вёскі Рассасна Валер'яна Іосіфавіча, на сайт прыйшоў вось такі ліст:

Год таму я зьвярнулася ў архіў КДБ Беларусі, і вось кароткія зьвесткі, якія я змагла адшукаць: Мой родны дзед, Масей Георгіевіч (Юр'евіч) Лазоўскі, нарадзіўся ў 1895 г. ў вёсцы Слабодка Грозаўскага сельскага савету Грэскага павету. Забралі па даносе з хаты 07.12.1937; вышэйшая мера пакарання праз растрэл - 23.01.1938 г. як "польскага шпіёна". Круглых сіротаў 6 і 8 год - майго бацьку з сятрою - гадавала другая жонка дзеда, фактычна чужая ім па крыві кабета, якая замяніла ім памерлую ў 1936 годзе матку. Жонкаю дзеду яна пабыла каля году - аўдавела... Каротка знаёмячыся ў архіве КДБ са справаю дзеда, я даведалася, што аказваецца дзед меў трох братоў і сястру, аб існаваньні якіх я анічога дагэтуль ня ведала!.. Старэйшы брат дзеда, Яўхім Лазоўскі меў жонку і трох дзетак; у 1930 г. быў засуджаны па 76 арт.УК БССР (дзейнасць контррэвалюцыйнай арганізацыі), пазьней працаваў плотнікам пры Слуцкім ваенсудзе. Сярэдні брат дзеда, Рыгор, нейкім чынам апынуўся ў Ташкенце; малодшага брата Максіма "разкулачылі" і некуды саслалі... Чытала ў роспачы: саветы зьнішчылі мой род, маю сям'ю... Справу дзеда "архівісты" не давалі ні ў рукі, ні фатаграфаваць... Пасьпешліва паказалі толькі пару старонак з усяго тому - астатнія аркушы былі "цнатліва" прыкрытыя... Як той казаў: "б'юць - і плакаць не даюць!".. Нягледзячы на прамінулы тэрмін даўніны...

Вельмі хачу даведацца больш аб лёсах маёй сям'і, магчыма знайсьці радню.

З павагаю - Вера Сапега (Лазоўская), 1961 года нараджэння. Жыву ў Менску.

Гэты ліст мы перадалі актывістам, якія займаюцца даследваннем сталінскіх рэпрэсій у Оршы, а таксама сям'і аршанскіх Лазоўскіх. І тыя і тыя выказалі сумнеў, што паміж аршанцамі і Верай Сапегай (Лазоўскай) ёсць сямейныя сувязі - прозвішча занадта распаўсюджанае, а пра радню ў тых краях у сям'і не захавалася аніякіх звестак.

Затое ў публічных спісах рэпрэсаваных актывісты змаглі знайсці дадзеныя Масея Лазоўскага. Акрамя таго, што Вера Сапега напісала ў лісце, атрымалася даведацца, што да арышту пражываў ён у вёсцы Слабада Грэскага раёну, а працаваў загадчыкам малочна-таварнай фермай калгаса "8 сакавіка".

Ні Яўхіма Лазоўскага, ні Рыгора Рыгоравіча ў тых спісах знайсці не атрымалася (а яны далёка не поўныя), затое пра Максіма Рыгоравіча звесткі ёсць, але пытанне ці гэта той самы Максім. Бо месца нараджэнне адзначана як вёска Слабодка Уздзенскага раёна. Але справа ў тым, што Грэскі раён на некаторы час ліквідаваўся і ствараўся зноў, яго межы не былі ўстойлівыя і пасля яго канчатковай ліквідацыі ў 1956 годзе тэрыторыя была падзелена паміж чатырма сучаснымі раёнамі, у тым ліку, частка вёсак перайшла да Ўздзенскага раёну. Такім чынам, ці тая самая гэта вёска ў якой пражываў і магчымы брат Максіма Масей Рыгоравіч, трэба высвятляць на месцы - тут лепш звярнуцца да краязнаўцаў Міншчыны. Таксама, у тых спісах напісана, што нарадзіўся Лазоўскі Максім у 1988 годзе, адпаведна, ён быў старэйшым за Масея на 7 гадоў. А ў сваім лісце Вера Сапега назыве Максіма Рыгоравіча малодшым. Гэтыя два пытанні варта ўдакладняць.

Пра справу Максіма Рыгоравіча Лазоўскага публічныя спісы паведамляюць наступнае: нарадзіўся ў 1888 у в. Слабодка Узьдзенскага р-ну Мінскай вобласці, беларус, зь сялян, няскончаная пачатковая адукацыя, селянін. Аднаасобная гасп-ка ў в. Адампольле Узьдзенскага раёну (па дадзеных Веры Сапегі, яго раскулачылі, адпаведна, аднаасобная гаспадарка павінна была быць). Арыштаваны 5 лютага 1933. Асуджаны 22 лютага 1933 «тройкай» за антысавецкую агітацыю паводле арт. 72, 76, 69 КК БССР да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 10 сакавіка 1933. Сям’ю пазбавіць права жыхарства ў 12 п. на 3 гады. 29 студзеня 1971 справу пераглядала Судовая калегія па крымінальных справах ВС БССР, рэабілітаваны.

Але яшчэ раз паўторым, ці той гэта Максім Рыгоравіч пра якога казала Вера Сапега, трэба высвятляць.

Вы таксама можаце падзяліцца сваёй гісторыяй пра тое, як сталінскія рэпрэсіі паўплывалі на лёс вашых родных. Для гэтага адпраўце свае кантакты і кароткае апісанне таго, што вы хацелі б расказаць на адрас нашага сайту: [email protected]. Валанцёры звяжуцца з вамі і дамовяцца на запіс гісторыі ў зручны для вас час.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Вынішчылі ўсіх

Гісторыя рэпрэсіяў яшчэ адной сям'і Лазоўскіх

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение