12:00

-4

8 м/с

992 гПа

15:00

-4

7 м/с

990 гПа

18:00

-4

6 м/с

987 гПа

21:00

-5

7 м/с

984 гПа

00:00

-4

7 м/с

981 гПа

Орша, Общество

Начная варта пад Оршай

14.09.2017 20:55

2717 просмотров, 9 комментариев

Палітык Павел Севярынец едзе ў Оршу і заклікае грамадзянаў сачыць за перамяшчэннямі расейскіх войскаў.

14-га верасня пачаліся вайсковыя сумесныя вучэнні кіраўніцтваў Беларусі і Расеі пад назвай “Захад-2017”. Яны выклікаюць занепакоенасць як сярод беларускіх патрыётаў, так і ва Украіне, якая асцерагаецца нападу расейскіх войскаў на яе тэрыторыю з беларускага памежжа. Таксама даўно занепакоенасць выказвалі Літва, Латвія і Польшча, якія мяжуюць з Беларуссю. Асобны маніторынг вучэнняў робяць краіны блоку НАТО.

Сустаршыня арганізацыйнага камітэту партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” (БХД) Павел Севярынец пасля новых звестак аб перамяшчэннях расейскіх войскаў па Оршы, адправіўся ў наш горад, які не чужы для палітычнага і грамадскага дзеяча. Таксама Севярынец заклікаў беларусаў адпраўляцца на магістраль М1 і чыгунку, каб кантраляваць сітуацыю там. Ён падкрэсьліў, што збіраецца ехаць сам, бо дапускае сітуацыю, што Міністэрства абароны Беларусі не ведае пра дзеянні Масквы. У прыватнасці, Севярынец напісаў у “Фэйсбуку”:

Сябры, калі праўда, што расейцы паднялі свае танкі, і яны зараз кіруюцца ў Беларусь, а Мінабароны Беларусі пра гэта ня ведае - трэба ехаць сустракаць няпрошаных гасьцей у Воршу. Калі хто гатовы і ёсьць вольныя месцы ў машынах - пішыце ў прыват.

Сябры, едзем у Воршу, хто як можа. Аршанцы ўжо назіраюць за чыгункай і М1. Зьвязваемся праз фб, тэлеграм і маніторым, скідваем у сеціва.

А затым дадаў яшчэ адно аператыўнае паведамленне:

Запрашаю беларусаў на Ноч на варце ў Воршы:

1. Аршанскі чыгуначны вакзал.

2. Кавярня "Скрыжаванне" ("Перекрёсток") на скрыжаванні трасы М1 і Пецярбург-Адэса.

Убачымся і звяжамся там. Абедзве найкарацейшыя дарогі з Масквы на Беларусь будуць пад нашым наглядам.

Інфармацыя пра тое, што расейскія танкі, не прадугледжаныя рэгламэнтам вучэнняў "Захад-2017", паднятыя па трывозе і рушылі ў Беларусь, зьявілася ўдзень 14 верасьня. Пазней Міністэрства абароны Беларусі заявіла, што "расейскі складнік вучэньняў ужо знаходзіцца ў Беларусі і дадаткова нікога не чакаюць". А вось з рсейскага боку пакуль ніякай інфармацыі не паступала.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Начная варта пад Оршай

Палітык Павел Севярынец едзе ў Оршу і заклікае грамадзянаў сачыць за перамяшчэннямі расейскіх войскаў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение