06:00

-1

4 м/с

1001 гПа

09:00

-0

5 м/с

1001 гПа

12:00

+1

6 м/с

1000 гПа

15:00

+1

5 м/с

998 гПа

18:00

+4

6 м/с

997 гПа

Регион, Общество

Беларусы ў расейскіх неанацыстаў

25.11.2017 11:05

2672 просмотра, 1 комментарий

Беларускіх падлеткаў працягваюць вербаваць нацысты з Расеі?

Падлеткі з Беларусі ў чарговы раз прымалі ўдзел у зборах (так званай "ваенна-патрыятычнай гульні") у Расеі, арганізаваных ультраправай ваенізаванай групоўкай E.N.O.T. CORP.

Зборы адбыліся 18-19 лістапада каля вёскі Бываліна Маскоўскай вобласці. Як паведамляецца на сайце E.N.O.T. Corp, зарэгістравана было 20 каманд, у тым ліку з Беларусі і Прыднястроўя (рэгіён Малдовы, дзе дзякуючы падтрымцы Расеі была абвешчаная самастойная рэспубліка, зрэшты, не прызнаная нікім у свеце). Падчас гульняў падлеткі адпрацоўвалі навыкі арыентавання на мясцовасці і вучыліся тактыцы вядзення бою, толькі замест зброі ў іх руках былі камплекты для лазэртагу.

Удзел беларусаў у зборах пацвердзіў belsat.eu намеснік кіраўніка E.N.O.T. Corp па сувязях з грамадскасцю і ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі Міхаіл Камаляткін. Беларусы не ўпершыню прыязджаюць да "янотаў". Журналісты пачалі фіксаваць такія паездкі з вясны мінулага году. У траўні 2016-га датычнай да вывазу падлеткаў у лагер неанацыстаў аказалася арганізацыя афганцаў "Братэрства" з Віцебску і шэраг ваенна-патрыятычных клубаў з Друцка і Талачына, якія дзейнічаюць пад эгідай мясцовых праваслаўных прыходаў.

Пасля рэзанансу ў СМІ, беларускія «партнёры» E.N.O.T. Corp вырашылі "залегчы на дно" і на кароткі час адмовіліся ад паездак. Але потым паездкі аднавіліся, прычым беларускія каманды некалькі разоў прымалі ўдзел у зборах пад дзяржаўным чырвона-зялёным сцягам Рэспублікі Беларусь.

"Яноты" неаднойчы заяўлялі, што беларускія праваахоўнікі нібыта ціснуць на тых, хто супрацоўнічае з іх групоўкай, таму беларусы вымушаныя канспіравацца. E.N.O.T. Corp мае рэпутацыю ўльтрарадыкальнай паўфашысцкай структуры. Да вайны на Данбасе байцы E.N.O.T. Corp у асноўным займаліся барацьбой зь нелегальнай міграцыяй у Расеі (як кажуць пра сябе самі "яноты", "арганізоўвалі нашу моладзь на чыстку вуліц ад усякай брыдоты"). З пачаткам вайны на Данбасе баевікі E.N.O.T. Corp актыўна прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на фронце, а таксама выконвалі контравыведныя функцыі ў тыле сепаратыстаў і выведныя – ва ўкраінскім тыле.

З 2015 году «яноты» распачалі сваю легалізацыю ў Расеі. Сёлета яны маюць статус грамадскай арганізацыі і падтрымку дзяржавы, рэгулярна праводзяць ваенна-патрыятычныя гульні сборы. Лідар E.N.O.T. Corp – баявік Раман Целянкевіч – адначасова ўзначальвае "Саюз добраахвотнікаў Данбасу", які аб’ядноўвае расейцаў, што ваявалі на баку сепаратыстаў і дапамагае ім.

Як паведамлялася раней, падлеткі з Талачына і іншых рэгіёнаў Беларусі, верагодна, атрымоўвалі не толькі фізічную, баявую падрыхтоўку, але імаверна падвяргаліся і ідэалагічнай апрацоўцы. Нескладана зразумець, што E.N.O.T. Corp прапагандуе нянавісць да нябелых людзей і актыўна прасоўвае ідэі расейскага імперыялізму. Што датычыцца беларускіх праваахоўных органаў, то пакуль іх супрадзеянне расейскім шавіністам выглядае проста словамі, без рэальных дзеянняў насуперак.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Беларусы ў расейскіх неанацыстаў

Беларускіх падлеткаў працягваюць вербаваць нацысты з Расеі?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение