03:00

+4

3 м/с

994 гПа

06:00

+4

3 м/с

995 гПа

09:00

+7

3 м/с

997 гПа

12:00

+13

3 м/с

998 гПа

15:00

+14

3 м/с

999 гПа

Орша, Общество

З 2018 годам!

31.12.2017 20:18

2204 просмотра, 0 комментариев

Рэдакцыя Orsha.eu віншуе чытачоў з Новым годам!

Сыходзіць год стары, на падыходзе новы. Мы, як заўсёды ў такія дні, будзем сумаваць па слаўных днях і падзеях, якія адбыліся ў нашым жыцці, пакуль дзейнічаў каляндар-2017. Шмат падзей, прыемных і непрыемных, было ў жыцці нашага сайту, нашай рэдакцыі за 2017 год. Але наракаць на лёс не варта, гэта жыццё, а яно любіць падкінуць праверку на трываласць, на ўнутраную, псіхалагічную моц. Таму мінулы год трэба падзякаваць за тое добрае, што ён прынёс нам, і за навуку, якую прынеслі не самыя прыемныя падзеі. Зрэшты, мы кожны год жадаем адзін аднаму шчасця, пад звон бакалаў і бенгальскія агні. А пісаць для Оршы і за Оршу хіба не шчасце?!

Безумоўна, вялікая радасць. І сёлета журналісты Orsha.eu самааддана працавалі над сайтам, прысутнічалі на дзясятках значных гарадскіх падзей, раскрывалі таямніцы гісторыі, паведамлялі пра спартовае жыццё рэгіёна, перадавалі аператыўную інфармацыю пра здарэнні, пра кадравыя прызначэнні ў адміністрацыі горада, пра новыя аб'екты і будынкі, якія з'явіліся ў горадзе і раёне, распавядалі чытачам пра выбітных людзей і персон, якія зрабілі нешта значнае.

У гэты дзень хацелася б падзякаваць усім аўтарам, якія ў 2017 годзе супрацоўнічалі з нашым сайтам, пісалі для нас артыкулы, рабілі фотарэпартажы. А таксама падзякуем мы і ўсім верным чытачам нашага сайту, якія сочаць за навінамі рэгіёну, уступаюць у дыскусію вакол значных тэмаў, а часам і падказваюць нам ідэі новых матэрыялаў.

З Новым годам, родныя нашы і любімыя! У 2018 годзе наша рэдакцыя будзе трымацца свайго курсу і паспрабуе рэгулярна трымаць руку на пульсе родных Оршы і Аршаншчыны. Жыццёвых сілаў вам, кахання і прагрэсу!

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: З 2018 годам!

Рэдакцыя Orsha.eu віншуе чытачоў з Новым годам!

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение