Афіцыйны сайт аршанскага Аддзелу адукацыі змясціў у сябе інфармацыю пра беларускамоўныя ўстановы адукацыі. Абсалютная большасць іх, як і ва ўсёй Беларусі, мае навучальны працэс на расейскай мове. І ёсць толькі дзве ўстановы, дзе гэты працэс вядзецца на роднай мове. Пры гэтым падкрэсліваецца, што ў выпадку жадання бацькоў, цалкам магчыма арганізаваць навучанне па-беларуску і ў іншых навучальных установах.
У Аршанскім раёне ў дзвюх ўстановах дашкольнай адукацыі адукацыйны працэс цалкам ажыццяўляецца на беларускай мове. Гэта Смальянскі яслі-сад і Старскі дзіцячы сад Аршанскага раёна.
Акрамя гэтага, у дзяржаўных установах адукацыі ”Забалацкая яслі-сад – сярэдняя школа Аршанскага раёна“, ”Крапівенская яслі-сад – сярэдняя школа Аршанскага раёна”, ”Барздоўская яслі-сад - сярэдняя школа Аршанскага раёна“ і ”Зубаўская яслі-сад - сярэдняя школа Аршанскага раёна” адукацыйны працэс у асобных дашкольных групах ажыццяўляецца на беларускай мове.
З улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў колькасць устаноў дашкольнай адукацыі, дзе будуць адкрыты беларускамоўныя групы, будзе павялічвацца.