На Цэнтральнай плошчы горада з'явілася новая крама, гэта фірмовая крама Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі "Ганна". Гэта ўжо не першая "Ганна" ў нашым горадзе. Новая адчынілася па адрасе вуліца Карла Маркса, 28. Уваход у новую краму акурат з боку Цэнтральнай плошчы. Дзверы супольныя з крамай алкагольных вырабаў "Крышталь". На гэтым месцы за апошнія гады змянілася шмат назваў - у 90-хх і 00-хх тут была звычайная прадуктовая крама, якая яшчэ памятае чэргі па цукар. У доме таксама з'явілася і крама лядоўняў "Атлант". Непрацяглы час тут была крама мэблі "Фабби", якую цяпер замяніў "Гефест". Атрымліваецца, адначасова ў адным доме з Цэнтральнай плошчы ёсць чатыры ўваходы ў розныя месцы - гэта ўжо згаданы "Гефест", крама заалагічных тавараў "Zoo", "Крышталь", дзе можна набыць гарэлку, і нарэшце "Ганна", дзе прадаюць яйкі, курынае мяса і падобныя вырабы.
Крама "Ганна" працуе без абеду і без выходных, з панядзелка па суботу з 9-00 да 21-00, а ў нядзелю з 9-00 да 19-00. Санітарны дзень у крамы 3-ці панядзелак месяца.