18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Происшествия

Прысуд змянілі

28.04.2018 11:50

3277 просмотров, 0 комментариев

60-гадовага мужчыну ўсё ж пасадзілі за збітую на машыне жанчыну.

Трагічнае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў Оршы. 60-гадовы мужчына на аўтамабілі збіў сваю аднагодку-жанчыну. Жанчына памерла пазней у бальніцы. Пры гэтым наезд адбыўся ў светлы час сутак, а жанчына ішла па рэгуляваным пешаходным пераходзе і прайшла большую яго частку. Адпаведна, аўтамабіліст зусім не меў рацыі.

- Устаноўлена, што абвінавачаны меў тэхнічную магчымасць прадухіліць наезд шляхам прымянення мер экстранага тармажэння, - распавяла інфармацыйнаму парталу infograd.by старшы пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Вікторыя Хроль. - Разам з тым, адцягнуўшыся ад кіравання транспартным сродкам, мужчына працягнуў рух у паказаным кірунку. І здзейсніў наезд на жанчыну, прычыніўшы ёй цяжкія цялесныя пашкоджанні, якія прывялі да смерць пацярпелай у рэанімацыйным аддзяленні бальніцы.

Першы суд, які адбыўся над віноўнікам аварыі са смяротным зыходам, прысудзіў яго да 2,5 гадоў умоўна, то бок без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Акрамя таго, мужчыну было забаронена займацца любой дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, тэрмінам на 5 гадоў. Мужчына цалкам прызнаў сваю віну і часткова кампенсаваў маральную шкоду. Але дзяржаўнаму абвінаваўцу і сваякам загінулай такі прысуд здаўся занадта мяккім і яны абскардзілі яго. Судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду разгледзела заяву і ўсё ж такі накіравала мужчыну ў калонію пасялення на 2,5 гады. Забарона на кіраванне транспартнымі сродкамі пакінута ў сіле.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Прысуд змянілі

60-гадовага мужчыну ўсё ж пасадзілі за збітую на машыне жанчыну.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение