У рэдакцыю Orsha.eu звярнуліся некалькі бацькоў дзяцей, якія наведваюць школу № 11, якая знаходзіцца па адрасе вуліца Грыцаўца, 47. Яны паведамляюць пра скаргі сваіх дзяцей на непрыемны пах у санітарных вузлах, а тыя, між іншым, знаходзяцца побач са сталовай школы. У некаторых кабінках прыбіральняў нармальна не змываюцца ўнітазы, ёсць і старыя парэпаныя з жоўтым налётам ракавіны. Бацькі называюць гэта "антысанітарыяй". Публікуем фотаздымкі сантэхнікі, выносячы іх на суд нашых чытачоў. Ці так усё страшна? А можа такое дзеецца ў многіх школах, а не толькі ў СШ № 11? А, магчыма, трывога бацькоў за дзяцей тут недарэчная, і гэта абсалютна прымальны выгляд сантэхнікі, які адпавядае санітарным нормам для ўстаноў агульнай і спецыяльнай адукацыі?
Абмяркоўвайце, супастаўляйце, дзяліцеся вопытам у каментарах да гэтага артыкулу!