Яшчэ адна аварыя з удзелам матацыкліста адбылася ў Оршы. ГНа гэты раз справа скончылася трагічна. Інфармацыю пра гэта падцвердзіла прэс-служба ДАІ. Аварыя адбылася ў ноч з 10 на 11 чэрвеня а 00-35. 30-гадовы мужчына без шлема ды яшчэ і на не зарэгістраваным па ўсіх правілах спартовым матацыкле Кавасакі ехаў па вуліцы Леніна не далёка ад музея "Млын". На заднім сядзенні матацыкла сядзела 20-гадовая дзяўчына, па інфармацыі ДАІ, студэнтка Смаленскага ВУЗа. Яна, як раз была ў шлеме. Магчыма, гэта і выратавала ёй жыццё. Па версіі міліцыі, кіроўца не правільна абраў хуткасць і таму не справіўся ў кіраваннем - матацыкл перакуліўся. Кіроўца адляцеў ад матацыкла метраў на 50 і загінуў на месцы. Дзяўчына з траўмамі дастаўлена ў бальніцу.
Фота з сацыяльных сетак.
Фота ДАІ.