У матчы 2-й лігі "Орша" прымала на сваім полі "Партызан-МТЗ" з Мінску. На 69-й хвіліне аршанцы адкрылі лік, вызначыўся Сяргей Чавідаеў. На жаль, утрымаць перамогу нашаму клубу не ўдалося - на апошняй хвіліне сустрэчы, якая была ўжо 4-й дададезнай да асноўнага часу, госці зраўнялі лік - 1:1.
У гэтым сезоне "Орша" ўжо ўпускала перамогу ў апошнія імгненні паядынку - такое было ў Дзяржынску на матчы з "Лівадыяй". Наша каманда не можа навучыцца гуляць да фінальнага свістку.
З 12-цю набранымі баламі "Орша" займае 6-е месца ў турнірнай табліцы. Бліжэйшы матч каманды - 7-га ліпеня ў Жлобіне.