Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка за некалькі дзён пабываў у Александрыі, Оршы, Барані. На Аршаншчыне ён падрабязна спыніўся на працы шэрагу прадпрыемстваў, якія не прагрэсуюць,я к павінны згодна з ягоным планам "узняцца Аршаншчыны з руінаў і попелу". Пра разнос на Інструментальным заводзе наш сайт ужо напісаў, аднак гэта было не адзінае прадпрыемства, падвергнутае абструкцыі падчас візіту. Яшчэ Лукашэнка загадаў вылучыць неабходныя для мадэрнізацыі грошы Аршанскаму мясакамбінату.
Таксама ён наведаў Барань і застаўся скрайне незадаволеным станам многіх памяшканняў на "Тэхніцы сувязі" і брудам у многіх кабінетах, куды, відаць, яго весці не планавалі. Адно з памяшканняў, фота якога прыводзіць БелТА, Лукашэнка назваў туалетам, што бачна з рэпартажу тэлеканала "Беларусь 1".
"Вы пераўтварылі праз паверх гэтае памяшканне ў туалет, дзе ніхто ніколі не прыбіраў, — сказаў Лукашэнка кіраўніцтву прадпрыемства. — Мы сёння пакажам усяму народу, як вы працуеце".