12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

25.08.2018 14:25

5414 просмотров, 0 комментариев

1905

1905 г., 19 жніўня Нарадзіўся Леанід Канстанцінавіч Высоцкі (Чашніцкі р-н Віцебскай вобл.), журналіст, паэт, краязнаўца. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1954 г. у Оршы. Працаваў літаратурным супрацоўнікам Аршанскай раённай газеты “Ленінскі прызыў” (быў адным з ініцыятараў цкавання маладога паэта У. Караткевіча). Памёр 20 ліпеня 1973 г.

Л.К. Высоцкі з жонкай.

1905 г. верасень Прыказчыкі аршанскага магазіна швейных машын “Зінгер” удзельнічалі ў рэгіянальнай забастоўцы магазінаў гэтай фірмы.

1905 г., 5 кастрычніка Нарадзіўся Аляксей Пятровіч Максіменка (г. Орск Арэнбургскай вобл., Расія), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Аршаншчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Перад вайной працаваў начальнікам Аршанскага гарадскога аддзела НКДБ. З 1942г. узначальваў разведвальна-дэверсійны атрад “Няўлоўны”, які дзейнічаў у раёне г. Оршы, у 1943 –сакавіку 1944 –намеснік камандзіра 1-ай партызанскай брыгады імя К.С. Заслонава на разведцы, адначасова з ліпеня 1942 г. член Віцебскага падпольнага райкама КП(б)Б, з чэрвеня 1943 г. – член Аршанскага падпольнага райкома КП(б)Б Памёр 10 сакавіка 1959 г. Імем Аляксея Максіменкі названа вуліца ў Оршы.

А.П. Максіменка.

1905 г. У Санкт-Пецярбургу выдадзены ІХ-ы том 19-томнага выдання пад рэдакцыяй П.П. Сямёнава-Цянь-Шанскага “Россия. Полное географическое описание нашего отечества. Верхнее Поднепровье и Белоруссия”. Пра наш горада ў ім апавядаецца: “Расположение Орши представляет прекрасную панораму со стороны еврейского кладбища, расположенного на правой нагорной стороне Оршицы, откуда открывается значительное число церквей, домов и вид на Днепр, протекающий между высокими берегами, берега Оршицы обсажены деревьями”.

Вокладка кнігі.

Агульны від Оршы з-за Дняпра. Фота М. Астапковіча.

1905 г., 11 (24) кастрычніка Пачалася забастоўка на аршанскім чыгуначным вузле. Да чыгуначнікаў далучыліся рабочыя і рамеснікі горада. На пасяджэнні мясцовай групы РСДРП для кіраўніцтва стачкай была створана камісія на чале з Валіцкім (Федзем). На мітынгу забастоўшчыкі прад’явілі свае патрабаванні. Лозунг “Далоў самадзяржаўе!” быў аднадушна падтрыманы ўсімі прысутнымі.

1905 г. 13 (26) кастрычніка Адбылася забастоўка навучэнакАляксееўскай жаночай гімназіі ў Оршы.

1905 г., 14 (27) кастрычніка Баставалі вучні Аршанскага гарадскога вучылішча.

1905 г., 18 (31) кастрычніка Вечарам на працягу 4 гадзін у Оршы адбылася дэманстрацыя.

1905 г., 19 кастрычніка (1 лістапада) Адбылася масавая дэманстрацыя аршанцаў на вуліцы Пецярбургскай. Удзельнікаў – каля 3.000 чалавек. Па іх патрабаванню з гарадской турмы вызвалены 3 зняволеных і 7 арыштаваных з паліцэйскага участка. У гонар выдадзенага 17 кастрычніка Маніфеста “Аб удасканаленні дзяржаўнага парадку” па ініцыятыве гарадскога галавы І.А. Стратановіча быў адслужаны ўдзячны малебен.

Царскі маніфест 17 кастрычніка 1905 г.

Пецярбургская вуліца ў Оршы.З фотапаштоўкі пачатку ХХ ст.

1905 г., 21-24 кастрычніка (2-5 лістапада) У Оршы адбыўся яўрэйскі пагром. Ён быў арганізаваны мясцовымі чарнасоценцамі, якія абапіраліся на падтрымку царскіх уладаў і паліцыі. У час пагрому забіты 32 чалавекі, у тым ліку 22 сябры яўрэйскай самаабароны з Оршы, Дуброўны і Шклова.

Яўрэі. Фота пачатку ХХ ст.

Дом – сведка трагічных падзей 1905 г. Захаваўся на вуліцы Леніна, д. 165. Фота са зборніка “1905 год на Аршаншчыне”.

Рабочы чыгуначнік на ст. Орша – Яўген Кузмін, які выратаваў ад забойства ў час пагрому дваіх яўрэйскіх дзяцей. Фота са зборніка “1905 год на Аршаншчыне”.

Пасля пагрому. Паштоўка пачатку ХХ ст.

Карта “Яўрэйскі пагром у Оршы”. Значкамі паказаны месцы і даты забойстваў яўрэяў.

Брацкая магіла сяброў баявога атрада Дубровенскай і Шклоўскай арганізацый, забітых у час пагрому. Цяпер не існуе. Фота са зборніка “1905 год на Аршаншчыне”.

1905 г., канец кастрычніка Мясцовая арганізацыя Бунда сумесна з арганізацыяй РСДРП выпусціла пракламацыю супраць яўрэйскага пагрому ў Оршы.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1905

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение