09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

21:00

-3

5 м/с

987 гПа

Регион, Происшествия

"Вывозім на палігон Беліва"

05.09.2018 13:58

4746 просмотров, 1 комментарий

"Тэхніка сувязі" адмаўляе датычнасць да звалкі пад Баранню. Але будзе аштрафаваная.

Тэма стыхійнай звалкі пад Баранню стала галоўнай на Аршаншчыне за апошнія дні. Матэрыялы звалцы прысвяцілі наш сайт, а таксама самыя буйныя незалежныя выданні Беларусі. Здавалася б, відавочна, што віна за звалку, якая да таго ж яшчэ і гарыць, ляжыць на заводзе "Тэхніка сувязі". Аднак галоўны інжынэр заводу Дзяніс Багамаз запэўніў карэспандэнта "Радыё Свабода", што завод не вывозіць адкіды на звалку пад горадам.

— У вас недакладная інфармацыя. Мы нічога туды не вывозім. Мэблю мы спальваем у кацельных як паліва, а ёсьць яшчэ палігон Беліва ў Воршы. Калі адкіды шкляныя, дык вывозім на спэцаўтабазу. Хто што вывозіць на палігон пад Бараньню, мне невядома.

Старшыня Бараньскага гарвыканкаму Наталля Хмялёва (фота "Оршаград") адказала, што ў горадзе звалкі адкідаў няма. «А тое, што адбываецца за тэрыторыяй гораду, я не магу каментаваць», — сказала яна. Пры гэтым прызнала, што ў курсе сітуацыі са звалкай адкідаў пад горадам.

«Сёння пра гэта ўжо ўся Барань ведае», — сказала чыноўніца.

Ці ўзгадняла прадпрыемства «Тэхніка сувязі» з гарадзкімі ўладамі пытаньне пра вываз бытавых адкідаў на звалку пад горадам?

Старшыня гарвыканкаму Барані гэта адмаўляе. Паводле спадарыні Хмялёвай, выканкам ня мае дачыненьня да дамоваў паміж прадпрыемствамі аб вывазе бытавых адкідаў.

— Магу сказаць адзінае, што ўсе прадпрыемствы і арганізацыі заключаюць дамовы на вываз сьмецьця. Але з кім заключала дамову прадпрыемства „Тэхніка сувязі“ — можна даведацца толькі ў іх.

У той жа час Аршанскія гарадская і раённая інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы наваколля абвяргаюць словы Багамаза пра недатычнасць завода да звалкі. Там заявілі, што несанкцыянаваныя адкіды на звалку пад Баранню вазілі якраз з «Тэхнікі сувязі», гэта ўжо ўстаноўлена і адносна гэтага прадпрыемства прымаюцца адпаведныя меры.

— Гэта дакладна зрабіў завод „Тэхніка сувязі“, мы гэта высьветлілі. Цяпер складаецца адміністрацыйны пратакол і будзе выпісаны штраф на завод як на юрыдычную асобу, — сказаў Алег Садковіч, намесьнік начальніка інспэкцыі прыродных рэсурсаў і аховы наваколля Оршы і Аршанскага раёну.

Паводле яго, цяпер высьвятляецца, чаму завод гэта зрабіў.

Праўда, словы галоўнага інжынера "Тэхнікі сувязі" аб тым, што завод не ствараў звалкі могуць быць і праўдай. Бо інспектары не даюць дакладнага адказу, хто пачаў звазіць смецце да могілак: адміністрацыя завода або супрацоўнікі іх аўтапарка. Акрамя таго, не ўстаноўлена, чаму на сметніку з'явіўся агонь.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: "Вывозім на палігон Беліва"

"Тэхніка сувязі" адмаўляе датычнасць да звалкі пад Баранню. Але будзе аштрафаваная.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение