09:00

-2

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

21:00

-3

5 м/с

987 гПа

Регион, Политика

Абяцанні Ісачанкі

17.09.2018 14:36

6689 просмотров, 4 комментария

Старшыня Аршанскага райвыканкама: у 2020 годзе будзем без датацый.

Ігар Ісачанка, які быў пастаўлены Лукашэнкам кіраваць Оршай, даў інтэрв'ю тэлеканалу СТВ. У ім ён распавёў, што ў горадзе за амаль месяц ягонага кіравання праведзены суботнік, а сам Ісачанка абвясціў месячнік па навядзенні парадку на прадпрыемствах, і за кожным заводам і фабрыкай сочаць ягоныя памочнікі. Затым з інспекцыяй прадпрыемстваў прыедзе сам кіраўнік горада. Таксама ён распавёў, што за азначаны час са сваіх пасадаў былі зняты кіраўнікі двух сельгаспрадпрыемстваў, да 27-га верасня могуць пазбавіцца пасадаў два старшыні сельскіх радаў, зменены шэраг дырэктараў прамысловых прадпрыемстваў горада.

Акрамя таго, Ісачанка абяцае выканаць задачу Лукашэнкі па вывадзе рэгіёна на бездатацыйную працу. У прыватнасці, дзеля гэтага, па яго словах, праводзіцца абарона бізнес-планаў. У 2019 годзе Ісачанка абяцае вывесці рэгіён на 15% датацый, а ўжо ў 2020 зрабіць Аршаншчыну бездатацыйнай. Нагадаем, што зараз Аршанскі раён датацыйны на 30%.

Адказаў Ісачанка і на пытанне пра Інструментальны завод і яго мадэрнізацыю. Ён адзначыў, што на завод вылучана 4 мільёны рублёў, а на яго мадэрнізацыю 48 мільёнаў. У канцы лістапада павінны скончыцца працы з дахам завода. Больш за тое, прызначаны мэр абяцае аднаўленне музеяў, якія даўно не працуюць. У прыватнасці, Ісачанка згадаў пра Барань, аднак таксама нагадаем нашым чытачам, што больш за 11 гадоў адсутнічае экспазіцыя музею гісторыі і культуры Оршы, пра якую Ісачанка не згадаў. Будзем спадзявацца, што і гэтае пытанне кіраўнік райвыканкама трымае на кантролі.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Абяцанні Ісачанкі

Старшыня Аршанскага райвыканкама: у 2020 годзе будзем без датацый.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение