З сезона 2018/19 у Оршы гуляе хакейны клуб "Лакаматыў", які складаецца пераважна з былых гульцоў менскага "Юніёра". Напярэдадні ён паспяхова стартаваў у Экстралізе Б (2-га дывізіён беларускага хакею), разграміўшы на хатнім лёдзе "Бабруйск" 6:1.
Квіткі на матчы "Лакаматыва" на Лядовай арэне бясплатныя для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Кошт іншых квіткоў, у залежнасці ад сектару, ад 2 рублёў на самай таннай трыбуне да 25 рублёў у ложы пачэсных гасцей.