06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Регион, Политика

Лукашэнка і марозіва

05.11.2018 11:58

6847 просмотров, 16 комментариев

Адбыўся прыезд прэзідэнта Беларусі ў Балбасава. Зноў вялікія меры бяспекі і небалбасаўцы на сустрэчы.

Аляксандр Лукашэнка наведаў Балбасава з візітам. Напярэдадні яго пасёлак экстрэнна прыводзілі ў парадак, аднак амаль выключна на галоўнай вуліцы, на якой, перад Домам культуры, кіраўнік і выступаў. Ён заявіў пра планы далейшага азелянення населенага пункта, развіцця паркавых тэрыторый і ў цэлым стварэння найбольш камфортных умоў для жыцця людзей. Пасёлкі, як Балбасава ці Копысь, — гэта ўзор, па якім у бліжэйшыя некалькі гадоў прывядуць у парадак падобныя населеныя пункты па ўсёй краіне. Лукашэнка заклікаў ўдзельнічаць у гэтым працэсе і саміх грамадзян у меру сіл і магчымасцяў. «Трэба варушыцца. Не трэба спадзявацца толькі на дзяржаву. Яна сваю ролю выканае, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Там, дзе дзяржава павінна зрабіць, дзе вы не можаце, там з дзяржавы трэба патрабаваць».

Ён таксама падкрэсліў, што не з'яўляецца прыхільнікам выключна рынкавага падыходу і дзяржава працягне выконваць патрэбную ролю ў развіцці тэрыторый — іх добраўпарадкаванні, стварэнні новых працоўных месцаў. Аднак пры гэтым Orsha.eu ужо дэманстраваў чытачам, як "узорна" ўпарадкавалі Балбасава, пафарбаваны і ацеплены дамы толькі там, дзе праходзіў-праязджаў Лукашэнка. Акрамя таго, у горадзе з затрымкай рухаліся аўтобусы на Оршу і нейкі час хадзілі ў самім Балбасаве толькі да першага прыпынка.

Таксама Лукашэнка паглыбіўся на сустрэчы ва ўспаміны пра Балбасава. Дзяржаўнае агенцтва Белта прыводзіць ягоныя словы.

"Гэта маё дзяцінства. Я сюды з Александрыі кіламетраў восем-дзесяць ездзіў. Калі маці атрымлівала бедную зарплату, давала мне 5 рублёў за тое, што я дапамагаў даіць кароў. Я прыязджаў сюды, з'ядаў 10—12 порцый марожанага. Брыкецікі. Цяпер таксама выпускаюць. Я з'ядаў 10 ці 12 порцый за раз і ехаў дадому. На гэтым месцы цяпер стаіць прыпынак, а тады быў нейкі шапік. І там заўсёды прадавалася марозіва".

Варта адзначыць, што хоць дзяржаўныя журналісты і напісалі, што Лукашэнка сустракаўся ў Балбасаве менавіта з балбасаўцамі, мясцовымі жыхарамі, насамрэч вялікая частка прысутных была не адсюль. На фотаздымку Белты акурат сфатаграфаваныя жыхары Балбасава. На сустрэчу каля Дома культуры былі прывезеныя з Оршы спецыяльныя людзі, у прыватнасці, шэраг аршанскіх настаўнікаў, якіх абавязалі прыехаць і слухаць госця. Таксама на сустрэчы Лукашэнка запэўніваў, што не збіраецца ваяваць з Польшчай, але ў выпадку размяшчэння амерыканскай базы разам з Расеяй зробіць меры ў адказ. І зноў назваў расейцаў старэйшымі братамі, хоць гэта супярэчыць гісторыі і этнаграфіі. Тым часам эканамічнае становішча на Аршаншчыне за 1,5 года вываду рэгіёну з "руінаў і попелу" ніяк не палепшылася.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Лукашэнка і марозіва

Адбыўся прыезд прэзідэнта Беларусі ў Балбасава. Зноў вялікія меры бяспекі і небалбасаўцы на сустрэчы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение