18:00

+9

4 м/с

991 гПа

21:00

+7

2 м/с

992 гПа

00:00

+5

3 м/с

993 гПа

03:00

+4

3 м/с

994 гПа

06:00

+4

2 м/с

995 гПа

Регион, Общество

Цвіль паўзе па сцяне

06.12.2018 09:24

3887 просмотров, 13 комментариев

Жыхары інтэрната ў Барані па-ранейшаму жывуць у жахлівых умовах (+ відэа). Праваабаронца: звяртайцеся ў суд!

Інтэрнат на вуліцы Астроўскага, 2 у Барані знаходзіцца на балансе ЖЭУ № 8 – філіялу «Оршакамгас». Будынак паставілі амаль сорак гадоў таму, аднак капітальнага рамонту ў ім не рабілі ні разу. Orsha.eu ужо рабіў матэрыял пра жахлівыя і нечалавечыя ўмовы пражывання ў гэтым інтэрнаце. Некаторыя людзі параўналі такія ўмовы, у якіх жывуць звычайныя людзі, з умовамі ў турме, ды і тое, відаць, турма выйграе. Цяпер аршанскія чыноўнікі зразумелі — праблему не схаваць. А затым інфармацыя стала цікавіць і іншых журналістаў. Здымачная група праекту тэлеканала "Белсат" "Маю права" накіравалася ў Барань, каб на ўласныя вочы пабачыць, у якіх умовах даводзіцца жыць людзям.

Вядомы віцебскі праваабаронца Павел Левінаў заявіў, што людзям не варта аплочваць тыя паслугі ў жыроўках, якія фактычна ім не аказваюцца. А таксама параіў жыхарам звярнуцца ў суд, бо толькі так можна абараніць свае правы і атрымаць магчымасць у хуткім часе палепшыць свае жыллёвыя ўмовы. Бо ад чыноўнікаў, нягледзячы на іх бясконцыя абяцанні і гарантыі, ніякай дапамогі людзі так і не дачакаліся. Названы інтэрнат прасілі капітальна адрамантаваць яшчэ ў 2016 годзе. На дварэ праз месяць 2019-ты, аднак уладальнікі высокіх партфеляў і камунальныя службы дагэтуль не прынялі ніякіх мераў.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Цвіль паўзе па сцяне

Жыхары інтэрната ў Барані па-ранейшаму жывуць у жахлівых умовах (+ відэа). Праваабаронца: звяртайцеся ў суд!

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение