03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

15:00

-0

5 м/с

982 гПа

Орша, Общество

З Днём Магдэбургскага права!

13.12.2018 19:33

2695 просмотров, 9 комментариев

Спаўняецца 398 гадоў з дня атрымання Оршай права на самакіраванне.

Дзень, які змяніў жыццё Оршы і падкрэсліў важны статус горада. 13 снежня 1620 года кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт ІІІ Ваза падпісаў прывілей, такім чынам, Орша зрабіла вялікі крок да самакіравання. Гэтм дакументам у горадзе ўводзілася пасада войта. Наданне Оршы Магдэбургскага права было перадусім абумоўлена неабходнасцю ўмацоўваць Падняпроўе, у якое з узяццем Смаленска маскоўцы сталі ўрывацца ўсё часцей. Безабароннасць Оршы магла саслужыць кепскую службу Рэчы Паспалітай, адтуль мог пайсці далейшы наступ на краіну. Праз паўтара стагоддзі Расейская імперыя ўсё ж забярэ землі Рэчы Паспалітай, што на доўгія гады перашкодзіць развіццю дэмакратыі і культуры на нашых землях. Але тады Магдэбургскае права дапамагло беларускім гарадам развівацца.

Умацаванне Оршы было стратэгічна важным крокам для караля Рэчы Паспалітай. Хаця аднойчы вялікі князь пазбавіў аршанцаў права самастойна абіраць войта, здарылася гэта з-за канфлікту паміж старастам Аляксандрам Сапегам і аршанскім войтам. Былі ў прывілеі пэўныя абмежаванні на гандаль, жытло для яўрэяў, якія не дазваляюць назваць дакумент цалкам дэмакратычным, аднак усё адно Магдэбургскае права спрычынілася да значнага прагрэсу горада.

Цяпер, у 21-м стагоддзі, Орша, як і іншыя гарады Беларусі фактычна пазбаўлены самакіравання. Гараджане ў нас не выбіраюць мэра, замест гэтага паняццем "мэр" часта падмяняюць рэальную пасаду старшыні раённага выканаўчага камітэта, які прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам Беларусі. Адсюль атрымоўваецца, што часта аршанцы не могуць прымаць важныя рашэнні, напрыклад, па захаванні гістарычнай спадчыны, рамонце дарог, планаванні раёнаў і кварталаў горада. На паперы правы гараджан шырэйшыя, але на справе аршанцы маюць малы ўплыў на жыццёва неабходныя рэчы па функцыянаванні горада. Не сакрэт, што па шэрагу петыцый, заяў і прашэнняў аршанцам у паштовую скрыню кладуць толькі адпіскі ад чыноўнікаў, якія найперш маюць справаздачнасць перад вярхоўнай уладай, а не перад людзьмі. І гэта нельга назваць выпадковым, бо выбараў мэра Оршы няма, ніхто з кіраўніцтва горада не баіцца, што аршанцы зробяць выбар не на яго карысць.

У гэты важны гістарычны дзень хочацца павіншаваць аршанцаў з вялікай падзеяй і падняць келіхі за будучыню Оршы. Самакіраванне шырока развіта ў гарадах Заходняй Еўропы, яно неабходна і нам. У Беларусі дзейнічаюць розныя арганізацыі, у прыватнасці, Фонд Льва Сапегі, які займаецца даследваннем гарадскога самакіравання. Орша старажытны і важны горад, хочацца, каб у ім людзі адчувалі свой уплыў на агульнагарадскія рашэнні, адказнасць за свае дзеянні, выбар, імкнуліся застацца і паляпшаць умовы жыцця на месцы, а ўсё разам гэта прыводзіла бы да прагрэсу Оршы.

З павагай, рэдакцыя Orsha.eu.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: З Днём Магдэбургскага права!

Спаўняецца 398 гадоў з дня атрымання Оршай права на самакіраванне.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение