12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

5 м/с

982 гПа

18:00

-2

4 м/с

984 гПа

21:00

-2

6 м/с

987 гПа

00:00

-3

5 м/с

990 гПа

Регион, Общество

Не схацелі браць планшэты

21.12.2018 21:40

4048 просмотров, 11 комментариев

Бацькі вучняў у Барані і Балбасаве адмаўляліся браць...бясплатную кампутарную тэхніку.

Першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын, дырэктар Парка высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі і бізнэсмен Віктар Пракапеня 21 снежня наведалі школьнікаў з горада Барань і гарадскога пасёлка Балбасава. Яны падарылі вучням 600 планшэтаў. На тэхніцы ўсталяваны спецыяльны дадатак, які распрацавала кампанія Facemetrics (у якую нядаўна інвеставалі Віктар Пракапеня і Саід Гуцэрыеў, сын Міхаіла Гуцэрыева, а таксама Дмітрый Шэленгоўскі), рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій. Абсталяванне кантралюе час работы дзяцей за планшэтам з дапамогай «камп'ютарнага зроку».

Праграма распазнае нават рухі вачэй школьніка і разумее, што той робіць. Умоўна кажучы, каб пачаць нейкую гульню, школьнік мусіць спачатку выканаць хатняе заданне або прачытаць нейкі тэкст для развіцця. Праграма здольная разумець, калі дзіцяці сумна, якія прадметы выклікаюць у яго найбольшае захапленне і гэтак далей.

Па сутнасці — гэта дабрачынны праект, скіраваны на развіццё дзяцей, якія большасць часу за гаджэтамі праводзяць у гульнях. Як нам вядома, агулам закупленыя планшэты каштуюць каля $250 тысяч. Але як расказалі «Нашай Ніве» людзі, знаёмыя з сітуацыяй, гэты праект ледзь не сарваўся пры абсурдных абставінах:

справа ў тым, што візіт прадстаўнікоў Фонда Віктара Пракапені ў школы Барані і Балбасава ўжо не першы, бо з першага разу многія бацькі школьнікаў… проста адмовіліся браць тыя планшэты.

«Калі іх прапаноўвалі першы раз, пачалося неймавернае — бацькі школьнікаў адмаўляліся ад бясплатных планшэтаў пад абсурднымі нагодамі. «Я не буду браць, бо вы потым скажаце, што мы скралі яго і напішаце заяву ў міліцыю. Бо рэч дарагая — як гэта бясплатна?», — казалі яны. Іншыя палічылі, што за іхнімі дзецьмі будуць сачыць, што яны — «палігон», на якім мы адпрацоўваем нейкія шпіёнскія праграмы. Цяжка паверыць у гэта, з такой цемрай мы сутыкнуліся! Па выніку Пракапеня паехаў туды з чыноўнікамі, якія расказалі людзям, што гэта ўсё сапраўды бясплатна і сапраўды для таго, каб іх дзеці вучыліся», — расказалі «Нашай Ніве» крыніцы.

Бацькі спалохаліся вось гэтай паперы, якую ім далі на подпіс: у ёй папярэджваецца, што праграма будзе фіксаваць твар дзіцяці на відэа і перасылаць яго на сервер — гэта патрэбна для таго, каб штучны інтэлект прааналізаваў рухі вачэй і зрабіў выснову, чым займаецца дзіця, ці сапраўды яно чытала, або проста глядзела ў экран, умоўна. Але мала хто зразумеў сэнс напісанага. Выглядае, што з другой спробы і пры дапамозе высокіх чыноўнікаў усё атрымалася. «Дзеці выглядаюць шчаслівымі», — кажуць тыя, хто прысутнічаў на мерапрыемстве.

Мы таксама звярнуліся да Віктара Пракапені з просьбай пракаментаваць сітуацыю, ён пацвердзіў згаданыя факты.

«У Беларусі нізкі ўзровень даверу насельніцтва адно аднаму. Важна, што гаворка ідзе не пра ўзровень даверу дзяржаве, а пра ўзровень даверу адно аднаму. Я веру, што гэты давер будзе расці, без яго не бывае росквіту і эканамічнага росту. Вельмі хочацца, каб у нашай краіне ўсе верылі ў тое, што цуды бываюць — хаця б на Новы год!», — сказаў ён.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Не схацелі браць планшэты

Бацькі вучняў у Барані і Балбасаве адмаўляліся браць...бясплатную кампутарную тэхніку.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение