06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Орша, Общество

Вынікі-2018. Люты

04.01.2019 07:27

2646 просмотров, 1 комментарий

Небяспечны "кітайскі" дом, падпал гульнявога клуба — што актыўна чыталі аршанцы ў лютым-2018.

Прайшоў амаль год з лютага 2018 года. Самым папулярным матэрялам на нашым сайце ў тым месяцы з салідным адрывам стала інфармацыя пра ўмовы ў доме, які на Завадскага збудавалі кітайцы. Сацыяльнае жытло аказалася вельмі праблемным. І калі кампанія-падрадчык стала выпраўляць недапрацоўкі, то аказалася, што яны ніяк не могуць скончыцца, а людзі вымушаныя жыць у волкасці. Абурэнне выклікала яшчэ і тое, што тысячы аршанцаў, у тым ліку і сапраўдныя спецыялісты па будаўніцтве, вымушаныя працаваць на заробках у іншых гарадах і нават па-за межамі Беларусі, а ў самой Оршы дамы будуюць кітайцы.

На Ільнокамбінаце з'явіліся два паказнікі таго, што на прадпрыемстве ёсць праблемы. Работнікам пастрожылі дысцыпліну, а таксама перавялі працу на чатырохдзёнку.

5-га лютага каля крамы "Сузор'е" на Рэмзаводзе проста на вуліцы памёр мужчына. Такая раптоўная смерць пасярод лютаўскага снегу. Папулярнай стала і навіна пра адкрыццё студыі прыгажосці "Алібі" наўпрост у будынку выканкама. Гэта выклікала спрэчкі ў каментарах.

У ноч з 1 на 2 лютага каля былога піўзавода адбыўся падпал гульнявога клуба, які цяпер там знаходзіцца. Падпальшчыка знайшлі потым, устанавіўшы прыкметы па запісах камераў відэа-назірання.

Нарэшце, нягледзячы на забарону на выступ на афіцыйных пляцоўках, канцэрт Сержука Доўгушава і Алеся Ясінскага ўсё ж адбыўся ў фармаце "кватэрніка". Выступ выклікаў ажыятаж і прайшоў з вялікім поспехам.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Вынікі-2018. Люты

Небяспечны "кітайскі" дом, падпал гульнявога клуба — што актыўна чыталі аршанцы ў лютым-2018.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение