03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

15:00

-0

5 м/с

982 гПа

Орша, Общество

Вынікі-2018. Красавік

07.01.2019 20:50

2674 просмотра, 1 комментарий

Суіцыды кіраўніка і рабочага, крадзяжы бухгалтара, гучная бойка ў начным клубе — што чыталі аршанцы ў красавіку.

Самай чытаемай навіной красавіка 2018 года стаў артыкул пра самагубства кіраўніка аграпрамысловага комплексу "Купалаўскае" Шклоўскага раёну Дзмітрыя Васілеўскага. Дырэктара ўзорнага прадпрыемства знайшлі павешаным у лесе на наступны дзень пасля ягонага 45-годдзя.

Галоўны бухгалтар адной з устаноў адукацыі Аршанскага раёну апынулася пад следствам за крадзяжы. 43-гадовая жанчына, з'яўляючыся службовай асобай, на працягу двух гадоў, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, здзейсніла крадзеж грашовых сродкаў з разліковага рахунку ўстановы на суму больш за 90 тыс. рублёў. Да снежня 2017 года яна штомесяц дадаткова да авансу і заработнай платы пералічвала грашовыя сродкі на свой асабісты карт-рахунак. Сума такіх пералічэнняў вар'іравалася ад 500 рублёў да 2 000 рублёў. У ходзе праведзенай даследчай праверкі выяўлены факты дадатковых налічэнняў да 4 000 рублёў у месяц.

У адным з начных клубаў Оршы пабіліся мужчыны. Адзін з іх у выніку ўдарыўся галавой аб бетон. Медыкаў не выклікалі, але праз некалькі дзён мужчыну стала зусім кепска, тады па слядах канфлікту была заведзена крымінальная справа на яго 24-гадовага апанента. У іншай справе міліцыя на вуліцы Пагранічнай прымяніла сілу да пажылога чалавека, які няправільна перайшоў дарогу. Гэты выпадак выклікаў спякотныя спрэчкі на нашым сайце, дзе частка ўдзельнікаў дыскусіі даказвала, што сам дзядуля паводзіў сябе неадэкватна, а частка даводзіла віну міліцыянтаў. Мужчыну аштрафавалі.

Трэццякласнік патрапіў пад машыну на рэгуляваным светлафорамі скрыжаванні Магілёўскай і Салянікава, гэты інцыдэнт, безумоўна, аказаўся пад увагай чытачоў нашага сайту. А на Заходняй два чалавекі разбіліся на матацыкле. Красавік запомніўся яшчэ адным самагубствам, на бараньскім прадпрыемстве "Тэхніка сувязі" павесіўся рабочы.

Акрамя ўсяго, журналісты Orsha.eu у гэтым месяцы знялі стан Аршыцы, якая стала паўнаводнай і шумнай. А таксама Куцеенкі, якая падчас веснавой адлігі напоўнілася пяском.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Вынікі-2018. Красавік

Суіцыды кіраўніка і рабочага, крадзяжы бухгалтара, гучная бойка ў начным клубе — што чыталі аршанцы ў красавіку.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение