00:00

-0

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Орша, Общество

Вынікі-2018. Кастрычнік

22.01.2019 18:51

2587 просмотров, 0 комментариев

"Фільтрацыя" Магілёўскай, камерцыялізацыя выканкама — што здарылася і высветлілася ў кастрычніку.

У кастрычніку аршанцы чыталі і абмяркоўвалі два трагічныя здарэні на дарогах. Абедзьве буйнейшыя трагедыі кастрычніка здарыліся ў межах горада. На павароце з праспекта Тэстыльшчыкаў маршрутка насмерць збіла жанчыну, а на Горацкай аўтамабіль збіў маці і дзіця.

Калумніст Аляксандр Абуховіч ў сваёй калонцы для "Белгазеты" напісаў, што дзяржава выдаткавала 250 тысяч даляраў толькі за наданне знешняга выгляду "Тэхніцы сувязі". Тады, пасля чарговага скандальнага візіту Лукашэнкі ў Оршу і Барань прыслалі шмат работнікаў з іншых гарадоў на дапамогу. Аднак гэта ў выніку датычылася толькі касметычных зменаў, на самых прадпрыемствах пакуль нічога кардынальна новага не адбылося, каб аднавіць іх нармальную дзейнасць.

"Ваеннае становішча", якое па словах Лукашэнкі было ўведзена ў Оршы, дала пэўныя вынікі на вуліцы Магілёўскай. Праўда, як гэта можа рэанімаваць працоўны рынак Аршаншчыны, прадпрыемствы рэгіёна, — ад улады ніхто ўцямнага адказу не дачакаўся.

У кастрычніку высветлілася, што найміт Аляксандр Ступніцкі з Оршы, які ваяваў за марыянеткавыя прарасейскія сілы на ўсходзе Украіны, жывы. Больш за тое, ён зрабіў сабе новыя дакументы. А расследванне журналістаў высветліла, што ў Ступніцкага ёсць "заступнікі" ў МУС. А рэпартаж выдання "Донбасс. Реалии" паказаў, што беларуская міліцыя не надта турбуе тых, хто ваяваў за Расею, але сем'і баевікоў усё адно панічна баяцца, што іх сваякоў у хуткім часе пасадзяць.

Былы кіраўнік Аршанскага райвыканкама Мікалай Лісоўскі ў кастрычніку быў уладкаваны ў лагістычны цэнтр "Брэміна-Орша". Дакладная пасада Лісоўскага з-за закрытасці беларускіх чыноўнікаў так і не высветлілася, усё толькі на ўзроўні плётак, тым не менш, гэтае прызначэнне выклікала шэраг каментароў на нашым сайце.

У гэтым месяцы працягнулася далейшая камерцыялізацыя выканкама, а таксама быў прааналізаваны бюджэт Аршанскага раёна і прынцыпы яго функцыянавання. Паралельна адбылася яшчэ адна падзея, звязаная з галіной фінансаў. Аршанец Васіль Мацюшэўскі ўзначаліў буйны банк БелВЭБ.

Жыхары Багушэўска стыхійнай акцыяй пратэсту дабіліся, каб чыноўнікі з імі гаварылі. Пытанне датычылася мясцовых бальніцы і паліклінікі. У Оршы ўзнікла крама "Mini-Max" замест "Пасада". Замест аддзела статус нашай мясцовай міліцыі падняўся да ўпраўлення ўнутраных спраў, а начальнікам Аршанскай міліцыі стаў палкоўнік Сяргей Барвянкоў.

У кастрычніку стаў зразумелым лёс "Дома Караткевіча". Яго выкупіў уласнік крамаў "5 элемент" Андрэй Балабін.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Вынікі-2018. Кастрычнік

"Фільтрацыя" Магілёўскай, камерцыялізацыя выканкама — што здарылася і высветлілася ў кастрычніку.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение