03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Регион, Экономика

Авіязавод для адмывання?

23.02.2019 09:58

3842 просмотра, 10 комментариев

Украінскія следчыя вывучаюць усе дакументы, дзе згадваецца Аршанскі авіярамонтны завод.

Украінскае абароннае прадпрыемства выкарыстоўвала Аршанскі авіярамонтны завод для незаконных паставак прадукцыі ў Расею - для грузапасажырскіх і вайсковых самалётаў. У гэты час ва Украіне былі ўведзеныя санкцыі на супрацоўніцтва расейскіх і ўкраінскіх прадпрыемстваў.

Нацыянальная паліцыя Украіны з жніўня 2018 году расследуе крымінальную справу, распачатую з нагоды фактаў адмывання даходаў, атрыманых незаконным шляхам, і завалодання маёмасцю з выкарыстаннем службовага становішча. У справе фігуруюць службовыя асобы ўкраінскага прадпрыемства «НТК Электронпрылад» ды іншыя асобы, пакуль не вызначаныя. Падставай для распачынання крымінальнай справы стала інфармацыя аб пастаўцы ў Воршу бартавых аварыйна-эксплуатацыйных рэгістратараў лётнай інфармацыі БУР-4-1-07, прызначаных як для грузапасажырскіх, так і вайсковых самалётаў. Кошт пастаўкі двух рэгістратараў склаў больш за 41 тысячу даляраў.

Паводле матэрыялаў справы, пастаўка рэгістратараў у Беларусь, зробленая ў сакавіку 2018 году расейскай кампаніяй «Олнікс», была афіцыйна аформленая толькі беларускай мытняй пры ўвозе. У дакументах Дзяржаўнай фіскальнай службы Украіны дакументы аб вывазе гэтай прадукцыі з украінскай тэрыторыі адсутнічаюць.

Апроч таго, высветлілася, што Аршанскі авіярамонтны завод за неадпаведнасць суправаджальнай дакументацыі рэгістратарам вярнуў іх расейскаму пастаўшчыку, кампаніі «Олнікс». Следства таксама мае дакументы, якія сведчаць, што прадпрыемства «НТК Электронпрылад» у далейшым планавала працаваць з беларускім заводам толькі праз гэтага расейскага пастаўшчыка і абяцала даць заводскую гарантыю на прадукцыю. Цяпер следства вывучае ўсю дакументацыю ўкраінскага прадпрыемства, у якой згадваюцца Аршанскі авіярамонтны завод і расейская кампанія «Олникс» — кантракты, акты прыёму-перадачы прадукцыі, камерцыйныя прапановы, таварныя накладныя, ліставанне між прадпрыемствамі ў часе ажыццяўлення паставак, сертыфікаты, падатковыя дэкларацыі ды іншыя дакументы.

У кастрычніку 2018 году ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» афіцыйна перайшло пад кантроль беларускай дзяржавы, а ўкраінская «Мотор Січ» выйшла са складу акцыянераў — украінская кампанія валодала 60% акцыяй беларускага заводу, яшчэ 40% мела кампанія беларускага бізнэсоўца Аляксандра Садоўскага, паведамляе «Радыё Свабода».

Генеральная пракуратура Беларусі ў красавіку 2018 года пачала праверку прадпрыемства з прычыны невыканання інвестыцыйнай дамовы і крымінальнай справы ў дачыненні да былога гендырэктара ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» і службовых асоб «Матор Січ» (Украіна). Інвестары павінны былі ўкласці ў мадэрнізацыю завода 12 млн даляраў, але не рэалізавалі гэтыя планы праз расейска-ўкраінскі канфлікт: расейцы адмовіліся пастаўляць патрэбныя запчасткі на завод, а колькасць заказаў знізілася.

Аршанскі авіярамонтны завод даўно пераследуюць скандалы і крымінальныя справы. Раней у турму адправіўся адзін з колішніх дырэктараў прадпрыемства Віктар Троіцкі. Ён палічыў прысуд несправядлівым і звяртаўся да Аляксандра Лукашэнкі, праўда, пакуль Троіцкі застаецца за кратамі. А былы ўладальнік ААРЗ украінец Вячаслаў Багуслаеў, у якога і так ёсць праблемы з украінскім законам па справах ягонай кампаніі "Мотор Січ", распавядаў, што яго прымусілі аддаць Аршанскі авіярамонтны завод дзяржаве.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Авіязавод для адмывання?

Украінскія следчыя вывучаюць усе дакументы, дзе згадваецца Аршанскі авіярамонтны завод.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение