21:00

+12

2 м/с

1005 гПа

00:00

+12

2 м/с

1006 гПа

03:00

+10

2 м/с

1007 гПа

06:00

+8

2 м/с

1008 гПа

09:00

+13

3 м/с

1009 гПа

Орша, Культура

Як аршанцы ледзь не сталі шведамі (фота)

28.02.2019 07:10

2984 просмотра, 4 комментария

Працяг артыкула Віктара Лютынскага "Шведы ў гісторыі і культуры Оршы"

Частка першая ўводзіны тут. Частка другая "Крыху пра Швецыю і шведаў" тут. Частка трэцяя "У глыбіню стагоддзяў" тут.

Прадстаўніком Швецыі, які сыграў значную ролю ў гісторыі і культуры Оршы, з’яўляецца кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт ІІІ Васа (Ваза). Ён нарадзіўся 20 чэрвеня 1566 года. Паходзіў з шведскай дынастыі Васаў. З 1587 па 1632 год быў каралём польскім і вялікім князем літоўскім, а з 1592 па 1604 год – да таго ж каралём Швецыі.

На малюнку: Конны партрэт Жыгімонта ІІІ Вазы. Карціна П.П. Рубенса.

У 1609 і 1611 гадах ён быў ў Оршы падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай. Будучы адданым каталіком, зрабіў тут багатыя ўкладанні ў езуіцкі калегіум. Але найперш Жыгімонт ІІІ Васа за працяглы час свайго кіравання неаднойчы надаваў граматы і прывілеі жыхарам Оршы. Менавіта ён 13 снежня 1620 года падпісаў прывілей на наданне Оршы Магдэбургскага права. Тады ж атрымалі аршанцы і сучасны герб горада. Некалькі гадоў таму цудоўныя вялікафарматныя копіі партрэтаў Жыгімонта ІІІ Васы падараваў Оршы грамадзянін Польшчы, даследчык нашай мінуўшчыны Ежы Чаеўскі. Хацелася, каб партрэт караля, надаўшага гораду самакіраванне, ўпрыгожыў калі не сцены кабінета мэра (як прапаноўваў меценат, праўда, мэра ў нас няма), а хаця б экспазіцыю музея гісторыі і культуры ці аднойленага езуіцкага калегіума (тут ён як раз і вісіць).

На малюнку: Езуіцкі кляштар у Оршы. Макет.

У першай трэці XVII стагоддзя Швецыя вяла вайну з Рэччу Паспалітай. У Расійскай Нацыянальнай бібліятэцы (Санкт-Пецярбург) захоўваецца рукапісная “Ведамасць выдачы пораха і куль панам Эгерту і Зондербаху, капітанам шведскага войска”, датаваная 31 снежня 1632 года, за подпісам бурмістра Оршы Бартэша Буткевіча.

У 1700 годзе пачалася Вялікая Паўночная вайна паміж Швецыяй з аднаго боку і Расіяй і яе саюзнікам Рэччу Паспалітай. Адной з мэт распачатай шведскім каралём Карлам ХІІ вайны акрамя пераўтварэння Балтыйскага мора ва ўнутранае “шведскае возера” было аднаўленне старажытнага шляху вікінгаў з Швецыі праз Дзвіну і Дняпро ў Міжземнае мора.

Мелі шведы і падтрымку ў тагачасным беларускім грамадстве. На баку іх быў магутны магнацкі род Сапегаў. Хаўруснікам лютэранскай Швецыі была і літоўская пратэстанцкая шляхта. Нагадаю, што яшчэ ў 1555 годзе ў Оршы ўзнікла кальвінісцкая абшчына, якая мела свой збор (храм). Праўда, у 1590 годзе яго месца купіў кацлер ВКЛ Леў Сапега для пабудовы езуіцкага кляштара.

“Патэнцыйнымі хаўруснікамі Швецыі, – зазначае А.Катлярчук, – былі месьцічы-купцы беларускага Падзьвіньня і Падняпроўя. Калі Польшча мела ўласны выхад у Балтыку, беларускія месты яго ня мелі, і з гэтай нагоды выкарыстоўвалі швэдскую Рыгу. З прыходам швэдаў гэтая падтрымка ўвасобілася ў шэрагу гучных акцыяў, якія, аднак, па вайне старанна замоўчваліся, бо перамагла Расія... Да прыкладу, месьцічы Воршы ў 1706 годзе (калі швэды былі ў Беларусі) узьнялі паўстаньне супраць расійскага гарнізону, зьнішчылі жаўнераў ды абвесцілі пра пераход места пад швэдзкі пратэктарат.”(курсіў мой – В.Л.). Відаць, гэта потым ўспомніў аршанцам Пётр І, калі ў верасні 1708 года загадаў спаліць горад, тады ж пачалося і разбурэнне аршанскага замка. На сумленні пятроўскіх ваяроў, на думку даследчыкаў, і разбурэнне знакамітага замка “Белы Ковель” ў Смалянах.

А вось у ліпені 1708 года жыхары суседняга Магілёва ўрачыста сустракалі Карла ХІІ і падаравалі шведскаму каралю, як патрону, “на чырвоным ручніку ключы ад места”. Дарэчы, у адрозненні ад расійцаў шведы плацілі месцічам за ежу. Ну й у пакаранне за добрае стаўленне да шведаў Магілёў, адзіная цытадэль праваслаўя ў Рэчы Паспалітай, быў пасля зруйнаваны на “загад “праваслаўнага белага цара”. Праўда, расійская, а потым савецкая гістарыяграфія ўсё перайначыла.

На фота: Шведская манета 1 эрэ.1646 г.

У час сярэднявечча і першыя стагоддзі новага часу Швецыя вяла ажыўлены гандаль з нашымі землямі. Пра гэта сведчаць у тым ліку і скарбы манет, чаканеных у шведскай Прыбалтыцы, і знойдзеных на нашых землях. А ў 1960-я гады на левым беразе Аршыцы на тэрыторыіі бальніцы імя Сямашкі была найдзена шведская медная манета, датаваная 1646 годам, вартасцю 1 эрэ, якая цяпер захоўваецца ў музеі гісторыі і культуры Оршы.

Працяг тут.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Як аршанцы ледзь не сталі шведамі (фота)

Працяг артыкула Віктара Лютынскага "Шведы ў гісторыі і культуры Оршы"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение