00:00

-5

7 м/с

981 гПа

03:00

-4

7 м/с

979 гПа

06:00

-4

7 м/с

976 гПа

09:00

-3

7 м/с

974 гПа

12:00

-1

7 м/с

975 гПа

Орша, Спорт

Кубак у Ліду

05.03.2019 21:45

2896 просмотров, 0 комментариев

Аршанскі "Вітэн" ня здолеў другі год запар заваяваць трафей.

Летась "Вітэн" стаў уладальнікам Кубка Беларусі ў трэці раз за гісторыю. Цяпер надарыўся шанц выйграць тытул у чацвёрты раз. Фінальная гульня праходзіла ў Магілёве, а ў суперніках быў традыцыйны нялёгкі "Лідсельмаш". Што і казаць, калі й сёлета лідзяне заслугоўваюць панятку "нязручны супернік" для аршанцаў. Менавіта "Лідсельмаш" адзіны клуб, які перамог "Вітэн" у чэмпіянаце. Фінальны матч Кубка адразу захапіў гледачоў.

Спартовы комплекс "Алімпіец" сабраў на трыбунах 1,5 тысячы гледачоў. Першымі адкрылі лік "чырвона-чорныя", ужо на старце 2-й хвіліны ён прабіў брамніка супернікаў Змыслю. Але каманда, якую ўзначальвае колішні трэнер "Вітэна" Віктар Тарчыла, натуральна, не збіралася здавацца. Зэдэлашвілі на 3-й хвіліне сквітаў гол, Белы на 5-й зноў вывеў аршанцаў наперад 2:1, яшчэ адзін гулец "Лідсельмаша" з грузінскімі каранямі Себіскверадзэ на 16-й зноў зраўняў. І ўсё ж на перапынак каманды пайшлі пры перавазе "Вітэна", за хвіліну да сірэны Зэдэлашвілі зрэзаў мяч у сетку ўласнай брамы.

У другім тайме не прайшло і трох хвілін, як вартавы брамы "Вітэна" Лысенка дастаў з сеткі два мячы ад усюдыіснага Жыгалкі. Упершыню за матч наперад выйшлі лідскія футбалісты. На 24-й хвіліне Белы аформіў хэт-трык, нічыя 3:3 у асноўны час. У серыі пасляматчавых пенальці мацней аказаўся міні-футбольны клуб "Лідсельмаш", ракавы промах дапусціў Козел, прычым на серыю пенальці лідская каманда выпусціла Андрэя Галаўнёва - яшчэ аднаго былога гульца "Вітэна". Перамога "Лідсельмаша" 4:3 па пенальці, і гэтая каманда ўпершыню заваёўвае Кубак Беларусі.

Таксама адзначым, што перад фінальнай гульнёй на Кубак таварыскі матч правялі ветэраны міні-футболу Магілёва і ветэраны зборнай Беларусі. Магілёўцы выйгралі ў зборнай краіны 6:3, у складзе ветэранскай зборнай Беларусі гулялі аршанцы Юрый Алейнікаў і Аляксандр Кальм.

Фота mini.football.by.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Кубак у Ліду

Аршанскі "Вітэн" ня здолеў другі год запар заваяваць трафей.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение