06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Регион, Политика

Новыя правакацыі "касметычак"

30.04.2019 16:07

5415 просмотров, 28 комментариев

Пуцінскія байкеры з клуба "Начныя ваўкі" зноў прыкрываюцца святам 9 мая, але ўжо атрымліваюць адпор (фота).

У Луганску стартаваў мотапрабег «Дарогі Перамогі — на Берлін 2019», прымеркаваны да 74-й гадавіны заканчэння ІІ Усясветнай вайны. Насамрэч ускладанне кветак не галоўны матыў мотапрабегу, галоўнай мэтай скандальна вядомага мотаклуба "Начныя ваўкі" пад кіраўніцтвам адыёзнага Аляксанра Залдастанава з'яўляецца ўмацаванне пазіцый расейскага імперыялізму.

Напярэдадні прапагандысты на матацыклах пабывалі ў пасёлку Красны на Смаленшчыне. Раней у шэрагу краін ужо раскрылі сапраўдныя намеры так званых пуцінскіх байкераў, і яны часта сутыкаліся з забаронай на ўезд. Арганізацыя ўдзельнічала ў акцыях падтрымкі расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і ў акупацыі ўкраінскага Крыма. А байкеры еўрапейскіх краін, да якіх звярталіся "Начныя ваўкі", часта не на першы, а на другі-трэці год пачыналі разумець ісцінныя намеры расейцаў. На фота акцыя ў акупаваным Данецку 25-га красавіка пад назвай "Мы русские".

Дзеянні расейскіх амбасадаў пры акцыях насілі адкрыта правакацыйны характар. Вось, напрыклад, у 2015 годзе чэшскі мотаклуб Red Eyed Crüe - Czech, які да гэтага некалькі месяцаў дапамагаў «Начным ваўкам» у падрыхтоўцы акцыі "На Берлін", адмовіўся ад далейшага ўдзелу ў праекце — пасля ўмяшання супрацоўнікаў расейскай амбасады ў Празе на чале з ваенным аташэ. Прэзідэнт Red Eyed Лалін фон Ліпавіц напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:

Адзінае, што ад нас хацелі супрацоўнікі расейскай амбасады, гэта каб мы 6 траўня каля 8:00 раніцы занялі месцы на паркоўцы Альшанскіх могілак (ваенныя могілкі, дзе пахаваныя савецкія салдаты) і стаялі там да таго моманту, пакуль сіяцельныя спадары будуць праязджаць на сваіх машынах, вызвалялі ім месца і з'язджалі. Пасля такіх слоў я паслаў ваеннага аташэ Міхаіла Д. у д*пу і сышоў. Мы не слугі палітычных расейскіх лабістаў, мы байкеры!

А сёлета напярэдадні новага прабегу галава самаабвешчанай "Луганскай народнай рэспублікі" (акупаванай Расеяй часткі Луганскай вобласці Украіны) Леанід Пасечнік перадаў кіраўніку мотаклуба «Начныя ваўкі. Данбас» Віталію Кішкінаву сцяг сепаратыстаў, які выкарыстоўваецца як "дзяржаўны сьцяг ЛНР". Пры гэтым такая "краіна" не прызнаецца нідзе ў свеце, у тым ліку і Беларуссю, якую пуцінскія байкеры заўсёды ўключаюць у свае маршруты.

Маршрут сёлетняга прабегу плануецца праз Беларусь, Польшчу, Славаччыну, Чэхію і мае завяршыцца 9 траўня ў Трэптаў-парку ў Бэрліне. 30-га красавіка байкеры пабывалі ў Польшы. А праз Беларусь яшчэ збіраюцца вяртацца назад. Дарэчы, не ўсе ўдзельнікі мотаклуба сапраўды едуць на матацыклах, напрыклад, роўна 4 гады таму, 30 красавіка ў берлінскім аэрапорце Шонэфэльд пасля прызямлення самалёта з Расеі тром расійскім "ваўкам" было адмоўлена ва ўездзе на тэрыторыю Нямеччыны. З гэтай нагоды расейскае Міністэрства замежных спраў накіравала ў МЗС Германіі ноту пратэсту. У ёй МЗС РФ назвала сваіх байкераў сябрамі "міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыі "Русские мотоциклисты", якім "нягледзячы на ​​наяўнасць у іх дзеючых віз", а таксама "пасля працяглай працэдуры высвятлення асобы, праверкі сапраўднасці дакументаў і віз" было заяўлена пра немагчымасць перасячэння нямецкай мяжы са спасылкай на выходную ад іх пагрозу грамадскай бяспекі і загадана вярнуцца ў Расею бліжэйшым авіярэйсам.

Варта сказаць, што праблемы напаткалі расейскіх байкераў ужо і сёлета. Сёння, 30-га красавіка, байкеры, якія паехалі не ў Заходнюю Еўропу, а ў Грузію, былі спыненыя на прапускным пункце "Верхні Ларс". Афіцыйная прычына: няправільная інфармацыя пра мэту паездкі, альбо адсутнасць такой інфармацыі. Пра гэта паведаміў журналіст Руслан Левіеў, перадае радыё "Нямецкая хваля". Калона складалася з 30 матацыклістаў і накіроўвалася на міжнародны злёт байкераў у Афінах. Пакуль да канца не вядома, наколькі затырманыя ў Грузіі байкеры звязаныя з клубам "Начныя ваўкі" Залдастанава. Але ўжо ясна іншае — улады і памежныя службы шэрагу краін з падазрэннем ставяцца да прабегаў з Расеі ў Еўропу.

Байкеры з ліку правакатараў раней у Оршы ўжо дэманстравалі сімволіку квазірэспублік. Варта дадаць, што большасць беларускіх байкерскіх клубаў ігнаруе мерапрыемствы "Начных ваўкоў", уважаючы іх палітычнымі, а не байкерскімі. У самой Расеі шэраг байкерскіх арганізацый заявіў пра ігнараванне любых мерапрыемстваў з удзелам Залдастанава і кампаніі, паколькі іх дзейнасць нясе палітычны, а не байкерскі сэнс. Пра "Начных ваўкоў" сталі выказвацца і блогеры.

"Начныя ваўкі" даўно сталі сінонімамі расейскіх імперскіх інтарэсаў, а таксама трапілі ў гумарыстычныя зводкі. У 2015-м пасля ўдалага праходжання мяжы ў Берасці, пуцінскія матацыклісты разлічвалі трапіць у Польшчу, але не былі прапушчаныя ў прапускным пункце Тэрэспаль. Кіраўнік адной з груп "ваўкоў" Андрэй Баброўскі тады вымавіў фразу, якая за хвіліны стала знакамітай і трапіла на мэмы: "Нас тры гадзіны абшуквалі, есці і піць не давалі, трымалі ў душным памяшканні і дапытвалі. Абшуквалі дасканала, кожную шкарпэтку і касметычку, усе асабістыя рэчы." Пасля гэтага клуб атрымаў неафіцыйную назву "Начныя касметычкі".

Таксама праславіўся і асабіста Залдастанаў, якога неаднаразова лавілі на няведанні элементарных гістарычных фактаў і няўменні фармаваць уласныя думкі. Папулярным стала відэа, на якім сябра Пуціна выступае перад камерамі ў Берасці.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Новыя правакацыі "касметычак"

Пуцінскія байкеры з клуба "Начныя ваўкі" зноў прыкрываюцца святам 9 мая, але ўжо атрымліваюць адпор (фота).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение