06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Регион, Общество

"Табакерка" супраць травы

07.05.2019 19:01

5397 просмотров, 8 комментариев

У Барані наўпрост на газон паставілі шапік "Табакерка" (фотафакт).

Шапікі "Табакерка", якія належаць кампаніі «Энэргія-ОІЛ», якую кантралюе набліжаны да Лукашэнкі Аляксей Алексін, працягваюць імкліва запаўняць прастору ў Беларусі, у тым ліку на Аршаншчыне. Напярэдадні чарговы шапік прывезлі ў Барань. Пакуль ён яшчэ не працуе, унутры няма тавара, але спосаб усталявання гаворыць сам за сябе. Відаць, асфальту для шапіка не знайшлося, і яго паставілі побач з ходнікам ...проста на газон! Фота зрабіў блогер Малінаўскі.

Пад «Табакеркі» ўлады абавязаныя без аўкцыёну падаць у арэнду інвестару зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання гандлёвых аб'ектаў. Гэта шапікі, крамы, павільёны і неізаляваныя пункты, у якіх не менш за 80% тавару — тытунёвыя вырабы, якія ў звычайных крамах. дарэчы, знаходзяцца ў адмысловай шафцы і не дэманструюцца пакупнікам адкрыта ў адрозненні ад алкагольных вырабаў. Па краіне пад "Табакеркі" выдзелена 2500 участкаў. Завяршыць стварэнне недзяржаўнай сеткі па гандлі тытунёвымі вырабамі плануюць да канца 2020 года.

У Віцебску збіралі подпісы супраць усталявання гэтых шапікаў, каб не прапагандаваць лішні раз сярод моладзі звычку, што вядзе да страты здароўя і цэлага букету хваробаў. Але віцебскія чыноўнікі адмовіліся прыбіраць "Табакеркі" з аўтобусных прыпынкаў у горадзе. Асабліва нелагічна шапікі з тытунёвымі вырабамі выглядаюць на прыпынках грамадскага транспарту, на якіх, згодна з Адміністрацыйным кодэксам, курыць забаронена. Праўда, гэтая норма сістэматычна парушаецца ў Оршы, Барані і іншых гарадах.

Нагадаем, што нядаўна ў Оршы паставілі кур'ёзны аўтобусны прыпынак, які не вытрымлівае ніякай крытыкі і сабраў шмат заўваг, у тым ліку і ад чытачоў Orsha.eu.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: "Табакерка" супраць травы

У Барані наўпрост на газон паставілі шапік "Табакерка" (фотафакт).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение