18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Общество

Гэтага не забыць...

09.05.2019 11:34

3353 просмотра, 5 комментариев

9 траўня ў Беларусі дзяржаўнае свята — Дзень Перамогі.

Наша краіна, якая большасць часу ў ХХ стагоддзі была часткай Савецкага Саюза, перажыла страшную ІІ Усясветную вайну. Паводле самых сціплых падлікаў, падчас баявых дзеянняў, падчас нямецкай акупацыі загінуў кожны чацвёрты жыхар Беларусі. Даследванні апошняга часу паказваюць яшчэ больш скрушную карціну — амаль кожны трэці. Практычна не засталося сем'яў, у якіх бы не было ахвяр той вайны, дзе ў гэты дзень не ўспаміналі б палеглых на палях бітваў, параненых сваякоў. Шмат беларусаў прайшлі вайну, на сэрцах засталіся рубцы, велізарная колькасць ветэранаў вайны пакінула наш свет за апошнія гады. Цяпер людзі, якія сапраўды прымалі ўдзел у баявых дзеяннях, здабывалі свабоду ад гітлераўскага ярма, маюць больш за 90 гадоў за плячыма. Іх засталіся адзінкі, і ў гэты дзень яны заслугоўваюць нашай пашаны, падзякі. 8 траўня ў краінах Еўропы адзначаецца дзень памяці і прымірэння, дзе ўспамінаюць усіх ахвяр той жудаснай вайны. 9 траўня — Дзень Перамогі святкуецца ў Беларусі.

Удзячнасць ветэранам вайны, дапамога былым вязням нацысцкіх канцлагераў часта не мае нічога агульнага з афіцыёзнымі святамі, якія ладзяцца ўва многіх гарадах Беларусі. У апошні час пачасціліся спробы пад выглядам памяці пра перамогу над гітлераўскай кааліцыяй прапагандаваць агрэсіўныя, шавіністычныя ідэі "русского мира". Людзі з фальшывымі медалямі і з гадамі нараджэння ў канцы 40-х-пачатку 50-х, байкеры з Масквы, якія прапануюць сфатаграфавацца са сцягамі марыянеткавых "рэспублік", разнастайныя акцыі накшталт "Несмяротнага палка", дзе ў першых шэрагах нясуць не партрэты сапраўдных герояў той вайны, а партрэты Сталіна, які да і пасля ІІ Усясветнай мільёнамі знішчаў людзей унутры СССР, а сталінскія лагеры былі такія ж страшныя, як і гітлераўскія. Усе гэтыя прапагандысцкія акцыі не павінны адцяняць сапраўдных герояў, менавіта простыя людзі, якія вычышчалі Беларусь ад нацыстаў, вартыя нашай павагі. Таксама ўспомнім мы і мірных жыхароў, якія пацярпелі ў той вайне...

Вечная памяць ім!

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Гэтага не забыць...

9 траўня ў Беларусі дзяржаўнае свята — Дзень Перамогі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение