03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

15:00

-0

5 м/с

982 гПа

Орша, Общество

«Русский мир» у аўтапарку?

20.08.2019 20:34

3159 просмотров, 1 комментарий

Чыноўнік Аршанскага аўтапарку № 3 Цярэшчанка: «у нас садружнасць з Расеяй. Хутка аб’ядноўвацца будзем».

Намеснік дырэктара Аршанскага аўтапарка № 3 Віталь Іванавіч Цярэшчанка выказаўся адносна адсутнасці беларускай мовы ў грамадскім транспарце ў Оршы. У размове з «Еўрарадыё» чыноўнік без сумневаў заявіў:

«У нас яны [абвяшчэнні і расклад руху на беларускай мове. — Еўрарадыё] былі ў свой час, і шмат праз іх скаргаў. Там няправільна напісалі, там не так вымаўлялі, таму мы перайшлі на рускую мову. У нас дзве дзяржаўныя мовы ў краіне. І ўвогуле ў нас садружнасць з Расіяй. Хутка аб’ядноўвацца будзем».

Калі менавіта Беларусь аб’яднаецца з Расіяй, Віталь Цярэшчанка не ўдакладніў, — дадае Еўрарадыё.

Віталь Цярэшчанка. Фота «Аршанскай газеты».

Негатыўную рэакцыю на беларускую мову на вуліцах Оршы сустрэнеш вельмі рэдка, але чыноўнікі прыдумляюць свае хады, каб не даваць беларускай мове прасторы. «Мы казалі чыноўнікам, што перакладзём самі і знойдзем настаўнікаў з добрай дыкцыяй, — распавядае кіраўнік аршанскага ТБМ Юрый нагорны. — Але потым нібыта нехта лісты пісаў за захаванне рускай мовы. Ведаеце, як гэта робіцца? Ідэалагічнаму аддзелу даецца заданне: знайсці пяць, дзесяць чалавек з Савета ветэранаў ці іншай прыўладнай партыі, якія падпішуць. І гатова».

Петыцыю за вяртанне роднай мовы ў грамадскі транспарт Оршы стварыў журналіст Арцём Сізінцаў, кожны ахвотны жыхар Беларусі можа падпісаць яе ў электронным выглядзе. Актывісты распавядаюць, што ўжо неаднаразова за апошнія гады звярталіся да аршанскіх чыноўнікаў розных інстанцый і рангу з пытаннямі пра беларускую мову ў розных сферах. Асаблівую ўвагу яны надалі грамадскаму транспарту. Аднак у аўтапарку, «Віцебскаблаўтатрансе» і аршанскім райвыканкаме звычайна то прасілі пачакаць, то спасылаліся на дзве дзяржаўныя мовы. Пры гэтым беларуская мова, якой у лістах дэкларуецца роўнасць з расейскай, насамрэч выціснутая з усіх сфераў жыццядзейнасці. Патрыёты не пакідаюць надзей вярнуць справядлівасць.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: «Русский мир» у аўтапарку?

Чыноўнік Аршанскага аўтапарку № 3 Цярэшчанка: «у нас садружнасць з Расеяй. Хутка аб’ядноўвацца будзем».

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение